Малітва
12.06.2012
—
Новости Общества
|
Песню бярыце з сабой... Жыццё Уладзіміра Мулявіна ўспрымаецца як песня. Беларуская — светлая, прамяністая і вельмі мілагучная, што і пяшчотай ахіне, і мужнасцю натоліць, і да справядлівасці пакліча. А сам артыст паўстае ў абліччы апоста-ла, які ўслаўляе беларускі край і моліцца за яго. Песня "Малітва" Я. Купалы і А. Молчана стала вяршыняй у выканальніцкай дзейнасці Уладзіміра Мулявіна. Ён добра ведаў творчасць Янкі Купалы, натхняўся ёю, паводле яго твораў напісаў оперу-прыпавесць "Песня пра долю". Таму і гэтая песня стваралася Алегам Молчанам пры непасрэдным удзеле спевака. І яна загучала магутна, велічна, сцвярджальна. І на канцэртах "Песняроў", і на фестывалях, у якіх яны ўдзельнічалі ў апошнія дзесяцігоддзі. Уладзімір Мулявін з годнасцю і гонарам нёс беларускую — народную і аўтарскую — песню, пабуджаючы сучаснікаў далучыцца да спеву. Бо песняй мацуецца патрыятычны дух, гартуецца воля, прасвятляюцца пачуцці і вера. Народ без сваёй песні — не народ, а шараговае насельніцтва. У нашай маляўнічай прасторы нельга не спяваць. Тут сама зямля спявае. Спеўна гудуць лясы, гаі, бясконцая мелодыя цягнецца над азёрамі і рэчкамі, а людзі падхопліваюць яе, уплятаюць сагрэтыя душой словы і перадаюць далей... Уладзімір Мулявін прысвяціў сваё жыццё высакароднай справе — пашырэнню беларускай песні. І яно само стала вольнай песняй... Тэкст Янкі Купалы Музыка Алега Молчана Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорная доля з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. Прыпеў: Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу — Ўсясвету малюсь Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны народ Беларусі. Я буду маліцца да яснага сонейка, <І>Няшчасных зімой саграваць сірацін Прыветна па збожных гуляючы гонейках, Часцей заглядаці да цёмных хацін. Прыпеў. Я буду маліцца і сэрцам, і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорная доля з мяцеліцаў шумамі Не вылі над роднай зямлёй, над табой. Гэтай песняй калегі, сябры віншуюць прафесара Вячаслава Рагойшу з юбілеем! Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыццё Уладзіміра Мулявіна ўспрымаецца як песня. Беларуская — светлая, прамяністая і вельмі мілагучная, што і пяшчотай ахіне, і мужнасцю натоліць, і да... |
|