Вёсачка мая, вёска-чараўніца.... 21.by

Вёсачка мая, вёска-чараўніца...

12.06.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто ўмее працаваць, той умее адпачываць. Доказам гэтага з'явілася свята вёскі Балоты Кобрынскага раёна.

Дзякуючы загадчыку сельскага клуба Таццяне Ігнацюк, мастацкаму кіраўніку народнага хору Балоцкага сельскага клуба Ірыне Вярцейка і рупнай падтрымцы Васіля Бойкі, старшыні адзінай арганізацыі прафсаюза Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам", ужо трэці год у чэрвені ладзіцца сапраўднае свята для вяскоўцаў. Свята вёскі не проста забава. Яно збліжае людзей не толькі ў межах вясковага калектыву, бо на свята з'язджаюцца людзі з усіх ваколіц. У дварах не хапае месца аўтамабілям: багатыя хаты на дзяцей, часцей — чацвёра, зрэдку — двое. Таму ёсць каму і грады ў дзень суботні папалоць, і песню бацькоў зацягнуць, каб рэха па ваколіцах пайшло. Трывалымі каранямі мацуюцца да роднай глебы маладыя сем'і Сяргея і Святланы Левых, Мікалая і Галіны Кандрацюк, Эдуарда і Вольгі Ігнацюк, Аляксандра і Таццяны Клімук, Марыі і Сцяпана Левых ды шмат іншых.

Удзельнікі свята мелі магчымасць атрымаць сапраўдную асалоду, слухаючы выступленне народнага хору "Вербніца" Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" пад кіраўніцтвам Віктара Фяцісава, і дакрануцца сэрцам да лірычных песень вакольнай групы народнага хору "Брастаўчанка".

Свята вёскі — компас, які вядзе ўсіх да каранёў сваіх продкаў, вяртае да вытокаў, яднае мінулае з будучым, дае надзею на шчаслівы лёс вёскі.

Вёска Балоты мае багатую гісторыю, якую добра распавядае ўсім цікаўным бібліятэкар-краязнавец Ніна Демідзюк. Першая назва вёскі — Ліпецк, дзе гаспадаром у той далёкі час быў пан Скроцкі. 180 гадоў таму яго маёнтак знаходзіўся ва ўрочышчы "Стаў". (Назва замацавалася да гэтых дзён.)

Памешчык быў езуітам. Яго дачка выйшла замуж за камандзіра палка драгунаў Гана, які пры Кацярыне ІІ будаваў дарогу да Кобрына. Адтуль і пайшло: маёнтак пана Гана. А цяперашняя назва вёскі бярэ пачатак ад Сталыпінскай рэформы, калі з'явіўся інжынер Шутаў, якому было даручана падзяліць хутары на тэрыторыю вакол Ліпецка. Тэрыторыю ён называў па-польску "блоты". Назва пашырылася і замацавалася.

Доўгі час на ўзгорку сярод вёскі стаяў млын-вятрак. Шмат карысці прыносіў вясковаму люду. Пабудаваў яго Рыгор Дрозд у 1931 годзе.Час зрабіў сваю справу: крылы не змаглі лавіць свежы вецер — драўляныя канструкцыі не вытрымалі. Але ў млына з'явіўся новы гаспадар Васіль Васільевіч Новік, які перавёз вятрак на сваю ўласную аграсядзібу "Студзінка". У вяскоўцаў ёсць надзея, што знойдуцца грошы на карысную справу і ўсміхнецца сівым вусам млынар-экскурсавод тым, хто завітае адпачыць на аграсядзібу.

Нездарма кажуць, што вёска моцная самабытнасцю, адметнасцю, сваімі традыцыямі. Разуменне гэтага ёсць у жыхароў не толькі старэйшага пакалення, але і моладзі. Наталля Дзмітрыеўна Уласавец, настаўніца роднай мовы і літаратуры, любіць мясцовы фальклор і з любоўю даносіць сваім вучням. Культурны пласт, замацаваны стагоддзямі, збіраецца ў краязнаўчыя папкі. Ірыну Паўлаўну Дрык у вёсцы называюць жывой энцыклапедыяй народных песень і абрадаў. Яна ахвотна спявае ў вясковым хоры, даносіць непаўторныя мелодыі да нас. Прыказкі і прымаўкі, загадкі, народныя танцы і гульні, вясельна-каравайны абрад "Зборная субота" — гэта ўсё блізкае і роднае, яно рупна сабрана і надзейна захоўваецца. Зараз фальклорная група хору рыхтуецца на Палескі фестываль "Там, па маёвай расе", які адбудзецца ў Польшчы 14-15 чэрвеня.

Ніна Дрык

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто ўмее працаваць, той умее адпачываць. Доказам гэтага з'явілася свята вёскі Балоты Кобрынскага раёна. Дзякуючы загадчыку сельскага клуба Таццяне Ігнацюк,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика