У выхадныя цёпла і без ападкаў
16.06.2012
—
Новости Общества
|
паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. У папярэднія дажджлівыя дні месячная норма ападкаў у Беларусі была выканана, а ў некаторых метэастанцыях перавыканана. Асабліва дажджлівы быў дзень 13 чэрвеня, калі пад уплывам цыклону па краіне прайшлі дажджы, у многіх раёнах — моцныя. Сёння паўднёвы цыклон, адыходзячы на поўнач еўрапейскіх раёнаў Расіі, будзе фарміраваць надвор'е толькі на ўсходзе Беларусі. Днём па Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у астатніх раёнах чакаецца пераважна без ападкаў. У нядзелю, 17 чэрвеня, вобласць павышанага атмасфернага ціску будзе асноўным фактарам фарміравання надвор'я. У многіх раёнах краіны будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе і захадзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра пачне павышацца: у дзённы час яна будзе вагацца ад 23 градусаў на поўначы да 30 на поўдні краіны. У пачатку наступнага тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цёплага антыцыклону. Пачынаючы з панядзелка, будзе пераважаць тэмпература ноччу плюс 11-18 градусаў, днём — плюс 23-28, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях паветра прагрэецца да 32 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук. |
|