Неабходна сістэмная работа па стварэнні экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
16.06.2012
—
Новости Общества
|
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі нарады, якая прайшла ў Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распрацаваў і зацвердзіў навуковую канцэпцыю музейнай экспазіцыі, яе архітэктурна-мастацкае рашэнне. Падрыхтаваны неабходныя матэрыялы па правядзенні конкурсу на тэхнарабочую дакументацыю па стварэнні экспазіцыі. Разам з тым Анатоль Тозік указаў на адсутнасць сістэмнай работы з боку Міністэрства культуры і ДУ "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны" па стварэнні музейнай экспазіцыі, а таксама каардынацыі і ўзаемадзеянні па ўвязцы экспазіцыі з інтэр'ерамі музея. На нарадзе вызначаны тэрміны правядзення конкурсу на стварэнне музейнай экспазіцыі і аб'яўлення яго вынікаў. Плануецца, што заказчыку будаўніцтва будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны КУП "УКБ Мінгарвыканкама" рабочыя чарцяжы па афармленні першай залы музея будуць выдадзены 12 жніўня гэтага года. У рабоце нарады ўзялі ўдзел кіраўнікі Мінкультуры, Мінгарвыканкама, УП "Мінскгорада", ААТ "Будтрэст № 1". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі нарады, якая прайшла ў Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка, паведамілі БЕЛТА ў... |
|