Дзень Дальвы
16.06.2012
—
Новости Общества
|
Сёння пройдзе Акцыя Памяці трагедыі Дальвы 19 чэрвеня 1944 года фашысты знішчылі вёску Дальва — зажыва спалілі 44 яе жыхароў: 29 дзяцей, 13 жанчын, 2 мужчын. Гэта была апошняя з 628 беларускіх "вогненных вёсак" Вялікай Айчыннай вайны, якія паўтарылі трагічны лёс Хатыні. Дальва загінула, калі да вызвалення заставаліся лічаныя дні... Пасля вайны на месцы спаленай вёскі жыццё так і не адрадзілася. Але Дальва засталася — як вёска-помнік. У 1973 годзе быў адкрыты мемарыял "Дальва". Знішчаная, пахаваная вёска пачала сваё другое жыццё... А ўзводзіўся мемарыял у Дальве, што называецца, "на грамадскіх пачатках". Ініцыятарам і "рухавіком" гэтай справы быў Мікалай Гірыловіч. Ён, падлетак, цудам застаўся жыць. І сваё жыццё ўспрымаў як місію — захаваць памяць пра загінулых аднавяскоўцаў. Мемарыял у Дальве — гэта помнік і яму, Мікалаю Пятровічу Гірыловічу, які здзейсніў вялікі сыноўні і грамадзянскі подзвіг. У Дальве ўстаноўлены камень з тэкстам — нібыта спаленыя фашыстамі людзі просяць у нашчадкаў прабачэння, што не могуць гасцінна сустрэць у вёсцы: Спаліў нас вораг чэрвеньскай парою — Дзядоў, жанчын, падлеткаў і дзяцей. Даруйце, людзі добрыя, за тое, Што вас не сустракаем як гасцей. Сёння ў Дальве будзе шмат гасцей. Пройдзе мітынг-рэквіем, адбудзецца жалобнае богаслужэнне. Арганізатарамі Акцыі Памяці выступілі Мінскі аблвыканкам, Белтэлерадыёкампанія, Лагойскі райвыканкам, мемарыяльны комплекс "Хатынь", Мінскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру. Таццяна Падаляк
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пройдзе Акцыя Памяці трагедыі Дальвы 19 чэрвеня 1944 года фашысты знішчылі вёску Дальва — зажыва спалілі 44 яе жыхароў: 29 дзяцей, 13 жанчын, 2 мужчын. |
|