Эх, вы, коні, цяпер "правільныя" коні
16.06.2012
—
Новости Общества
|
Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў краіне ўпершыню зацверджаны ветэрынарна-санітарныя правілы па гадоўлі пушных звяроў у клетках, а таксама па гадоўлі і развядзенні коней. Згаданыя правілы распрацаваны ў мэтах фарміравання нарматыўнай базы. — Ветэрынарна-санітарныя правілы гадоўлі пушных звяроў у клетках вызначаюць абавязковыя для захавання патрабаванні да правядзення ветэрынарных мерапрыемстваў, умоў развядзення і гадоўлі пушных звяроў, іх забою, вытворчасці і захаванню шкурак. Напрыклад, у іх прапісаны патрабаванні да размяшчэння зверагаспадаркі і яе аб'ектаў, асобна — да ўтрымання норак, лісіц і пясцоў, кармоў для іх, — расказаў намеснік начальніка дзяржаўнай ветэрынарнай інспекцыі дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Віталь Масарноўскі. — Патрабаванні абавязковыя для захавання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія займаюцца развядзеннем пушных звяроў, незалежна ад формаў уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці. Ветэрынарна-санітарныя правілы вырошчвання і развядзення коней вызначаюць патрабаванні да ўтрымання (скажам, да плошчаў стойлаў, секцый, канструкцый і вышыні агароджаў, кармушак і г.д.) і кармлення, эксплуатацыі коней, ахове комплексаў (фермаў) ад заносу інфекцыйных і інвазійных хваробаў. Правілы абавязковыя да выканання юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, якія займаюцца гадоўляй і развядзеннем коней. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў краіне ўпершыню зацверджаны ветэрынарна-санітарныя правілы па гадоўлі пушных звяроў у клетках, а... |
|