"...З ёю — блізкай да людзей —І надзейней, і святлей!"
16.06.2012
—
Новости Общества
|
"Звяздзе" 95-ы... Няшмат газет могуць пахваліцца такім паважаным узростам! Але ж не столькі ён падставай для гонару, колькі — падпісчыкі. "Добры дзень, дарагая "Звязда", — піша ўжо знаёмая нам Галіна Мечыславаўна Шукела з Мядзела. — Найперш дазволь падзякаваць за сустрэчу, якая адбылася ў нас у горадзе, за прэзентацыю газеты, за прыгожую родную мову, за шчырасць і добры народны гумар, за памятныя падарункі. "Звязда" разам з радыё сапраўды нясуць беларускасць у нашы дамы і душы, сапраўды прасвятляюць, сапраўды памагаюць... У нашай сям'і быў час, каб у гэтым упэўніцца: старэйшую беларускую газету спачатку выпісваў мой бацька, цяпер я, а чыталі і чытаем (ужо больш за 35 гадоў) усёй сям'ёй. Падабаюцца рубрыкі "Краіна здароўя", "Хатняя энцыклапедыя", "Хроніка апошніх падзей", чакаем артыкулаў Валянціны Доўнар, Сяргея Расолькі, Ларысы Цімошык, Ілоны Івановай, вершаў Яўгена Пясецкага... Я таксама люблю нешта зрыфмаваць. Вось што атрымалася пасля сустрэчы: Усёй краіне я скажу: Са "Звяздой" — даўно дружу! З ёю — блізкай да людзей — І надзейней, і святлей!" Дзякуй шаноўнай Галіне Мечыславаўне за добрыя словы! Дзякуй усім, хто падзяляе яе пачуцці і погляды, хто таксама выпісвае старэйшую беларускую газету. У традыцыях якой не толькі прыходзіць да сваіх чытачоў, але і прыязджаць. Так-так — у аўторак, 19 чэрвеня з 11 да 17 гадзін прадстаўнікі "Звязды" будуць чакаць сваіх падпісчыкаў на сталічным Галоўпаштамце. У той жа дзень і той жа час — у аўторак, 19 чэрвеня, у 11 гадзін пачнецца прэзентацыя нашага выдання ў актавай зале Асіповіцкага райвыканкама. Прыходзьце! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звяздзе" 95-ы... Няшмат газет могуць пахваліцца такім паважаным узростам! Але ж не столькі ён падставай для гонару, колькі — падпісчыкі. "Добры дзень, дарагая... |
|