Сегодня по всей Беларуси отмечают день памяти и печали
22.06.2012
—
Новости Общества
|
Сёння на досвітку, незалежна ад таго, ішоў дождж ці прабіваліся на ўсходзе прамяні сонца, праганяючы з небасхілу самую кароткую ноч, горад Брэст прачнуўся раней звычайнага. Роўна ў чатыры гадзіны раніцы ля Цярэспальскіх варот Брэсцкай крэпасці сярод празрыстай чэрвеньскай цішыні пранізліва загучалі сірэны і раздаўся цяжкі гул самалётаў... Так ужо каторы год Беларусь сустракае Дзень Памяці і Смутку. Мінуў ужо семдзесят адзін год з пачатку той страшнай вайны, але і Памяць, і Смутак на гэтай зямлі жывыя. Практычна ў кожнай беларускай сям’і ёсць знішчанае той вайной жыццё, зламаныя той вайной лёсы. Вайна ў нашай памяці на генным узроўні, і кожны з нас 22 чэрвеня, успомніўшы, якое сёння чысло, якімі б радаснымі клопатамі ні быў заняты, хоць на секунду, хоць на дзясятую яе долю, прыгаломшана страпянецца душой. Менавіта ў гэты дзень асабліва ясна разумееш: якое гэта шчасце — ведаць, што такое вайна толькі па кнігах, кінафільмах і расказах старэйшых мудрых людзей, якім наканавана было яе перажыць. Сёння ў Брэсцкай крэпасці на досвітку быў мітынг-рэквіем. Роўна ў чатыры гадзіны раніцы на ўсходзе краіны — на Буйніцкім полі пад Магілёвам, дзе адбылася адна з самых крывавых бітваў пачатку вайны, таксама ўзгадвалі тых, хто злажыў галаву за Радзіму, набліжаючы яшчэ такую далёкую Перамогу. А апоўдні ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўшчыны на хвіліну спыніцца грамадскі транспарт, а званы ва ўсіх храмах будуць гучаць рэквіемам па ўсіх ахвярах той вайны. Падобныя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне, ва ўсіх рэгіёнах. Мы ведаем і помнім, што такое вайна, мы дагэтуль аплакваем яе ахвяр і іх ненароджаных нашчадкаў. Так ёсць цяпер. Так будзе. Так павінна быць. Дзеля жыцця. Дзеля таго, каб нашы гарады на летнім досвітку прачыналіся толькі ад пяшчотных сонечных промняў ці бадзёрых кропель чэрвеньскага ліўня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на досвітку, незалежна ад таго, ішоў дождж ці прабіваліся на ўсходзе прамяні сонца, праганяючы з небасхілу самую кароткую ноч, горад Брэст прачнуўся раней...
|
|