Журналіста Еўрарадыё судзяць за "дробнае хуліганства"
22.06.2012 15:44
—
Новости Общества
|
Журналіста Еўрарадыё судзяць за "дробнае хуліганства" Журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова пяцёра невядомых у цывільным затрымалі і без усялякіх тлумачэнняў закінулі ў мікрааўтобус а 10 гадзіне раніцы 22 чэрвеня.
Дзе ён знаходзіўся некалькі гадзін пасля затрымання, невядома. Але а 14 гадзіне журналіст змог патэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна, дзе яго будуць судзіць па артыкуле 117.1 за "дробнае хуліганства". Між тым ад абеда ля офіса Еўрарадыё дзяжурыць мікрааўтобус з людзьмі ў цывільным, вельмі падобны да таго, на якім невядомыя забіралі Паўла Свярдлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай яго затрымалі 5 невядомых і зараз судзяць у судзе Маскоўскага раёна сталіцы. |
|