Ці пакажуць у Беларусі самую вялікую карціну ў свеце?
23.06.2012
—
Новости Общества
|
Мастак Джамаль Бадван па нараджэнні палесцінец, але ўжо дваццаць гадоў жыве і працуе ва Украіне, дзе ў яго ёсць жонка Таццяна і сын. Карціна "У мностве — адзін" была прэзентавана летам мінулага года ў Кіеве. Яе памеры сапраўды ўражваюць: 20 на 15 метраў, а агульная плошча — 310 "квадратаў". Гэта самая вялікая карціна ў свеце, напісаная алеем на палатне. Цяпер Джамаль Бадван хоча паказаць свой твор у Беларусі. — Я хацеў звярнуць увагу свету на бессэнсоўнасць канфліктаў і войнаў праз самую вялікую карціну, — кажа Джамаль Бадван. — Ідэя работы ў тым, што рэлігія толькі адна — гэта каханне, а адзіная нацыя — чалавек. Бог жа для ўсіх адзін, толькі ў розных праявах. Каб напісаць гэтую карціну, мастаку давялося, у нейкім сэнсе, пабыць вынаходнікам. Мальберта адпаведнага памеру, зразумела, не існуе, таму палатно нацягвалі над падлогай на ўзроўні прыкладна 20 сантыметраў. Над ім зрабілі спецыяльную канструкцыю, якая падвешвалася да столі. Працаваць часта даводзілася лежачы на жываце, як бы "навісаючы" над карцінай. Зараз ідзе размова пра тое, каб паказаць карціну ў Мінску. Калі гэта адбудзецца, пакуль невядома. Джамаль Бадван кажа, што ўсё залежыць ад беларускага боку, патрэбна пэўнае месца і дазвол. Такое вялікае палатно нельга проста прывезці ў руках і паказаць, для яго экспанавання неабходна альбо вялікае памяшканне, альбо спецыяльная металічная канструкцыя на вуліцы. Ганна ГАРУСТОВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастак Джамаль Бадван па нараджэнні палесцінец, але ўжо дваццаць гадоў жыве і працуе ва Украіне, дзе ў яго ёсць жонка Таццяна і сын. Карціна "У мностве — адзін"...
|
|