Няхай усе радуюцца жыццю. 21.by

Няхай усе радуюцца жыццю

04.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да Дня Незалежнасці зусім юныя гамяльчане атрымалі новы дзіцячы садок на 230 месцаў. Дашкольная ўстанова адукацыі пабудавана на базе былога дома малюткі. Тут будуць працаваць 12 груп для дзяцей з мікрараёнаў новабудоўляў №№ 20, 21 і Валатавы. Дарослыя гамяльчане свята адзначалі на вуліцах горада, дзе для іх працавала шмат разнастайных пляцовак.

А пачаліся ўрачыстасці мітынгам і цырымоніяй ускладання кветак і вянкоў да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў. Воінскія фарміраванні прайшліся ўрачыстым маршам перад гамяльчанамі і гасцямі горада над Сожам. Святочнае спартыўнае шэсце моладзь прысвяціла ХХХ летнім Алімпійскім гульням. Канцэрты і кніжныя выставы, праграма дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, — гамяльчанам было з чаго выбраць, каб не сумаваць падчас цудоўнага сонечнага дня, які, здаецца, сёння зусім не нагадвае аб падзеях 1944 года. І толькі ветэраны ніколі не забудуць, як дасталася незалежнасць. Маёру запасу Мікалаю Аляксеевічу Жыленку — 92 гады. Артылерыст прайшоў вайну з першага да апошняга дня і быў удзельнікам парада Перамогі ў Маскве:

— У 1944 годзе наша брыгада падышла да толькі што вызваленага Мінска. 4 ліпеня мы яшчэ акружылі і ліквідавалі групоўку немцаў, якая знаходзілася пад сталіцай Беларусі.

Ганна Сяргееўна Станкевіч — падпольшчыца і партызанка. У партызанах была ўся яе сям'я:

— У 1941 годзе мне было 12 гадоў. У нас не было дзяцінства. Я разам са сваякамі была ў спецатрадзе НКУС. Дарагога варты гэты дзень незалежнасці. Для нас радзіма — самае галоўнае ў жыцці. Я вельмі рада, што сёння наша моладзь такая прыгожая і жыццярадасная. Няхай усе радуюцца жыццю ў свабоднай краіне.

На вуліцы горада над Сожам адпачыць выйшлі тысячы людзей. Гамяльчанка Таццяна Уласава гаворыць, што дагэтуль здзіўляецца энергіі ветэранаў, іх жаданню расказаць пра ўсё, што давялося прайсці:

— Дзень Незалежнасці перш за ўсё — гэта даніна павагі да тых людзей, якія прайшлі сур'ёзныя выпрабаванні ў сваім жыцці. А яшчэ — мая свабодная квітнеючая Беларусь. Мы — самастойная, прыгожая, самадастатковая дзяржава, і мне вельмі прыемна гэта адчуваць.

Рэспубліканская акцыя "Спяем гімн разам!" і феерверк завяршылі святочныя мерапрыемствы ў Гомелі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Дня Незалежнасці зусім юныя гамяльчане атрымалі новы дзіцячы садок на 230 месцаў. Дашкольная ўстанова адукацыі пабудавана на базе былога дома малюткі. Тут будуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика