Адзінства і пераемнасць пакаленняў
04.07.2012
—
Новости Общества
|
На мемарыяльным комплексе Буйніцкае поле ў Магілёве ўчора прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Кветкі да мемарыяльнай капліцы ў гонар абаронцаў Айчыны ўсклалі кіраўнікі вобласці і горада, ветэраны, прадстаўнікі сілавых структур, працоўных калектываў, грамадскасці, моладзі, госці. "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь стаў для нас датай, якая ўвасабляе непадзельнасць і з'яднанасць усіх пакаленняў беларускага народа. Мы традыцыйна адзначаем яго на Буйніцкім полі — свяшчэнным месцы для жыхароў Прыдняпроўскага краю. Тут немцы, якія рваліся да Масквы, былі спынены на 23 дні. Менавіта тут пацярпела крах гітлераўская стратэгія бліцкрыгу", — сказаў, адкрываючы мерапрыемства, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. У гэты дзень у 1944 годзе была вызвалена сталіца Беларусі — горад Мінск. За мір беларусы заплацілі дарагую цану: толькі на Магілёўшчыне ў час акупацыі знішчана 110 населеных пунктаў разам з жыхарамі. Магілёўская вобласць, як і ўся краіна, страціла трэць свайго насельніцтва. Ні адну беларускую сям'ю не абышла тая бязлітасная і кровапралітная вайна. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто ў бітвах адстаяў для нас права на жыццё, загінуў у фашысцкіх засценках, памёр ад катавання і голаду ў канцлагерах, абараняў Радзіму і не вярнуўся з поля бою. "Быць нашчадкамі пакалення пераможцаў не толькі высокі гонар, але і вялікая адказнасць за далейшы лёс нашай любімай Радзімы, — адзначыў губернатар. — Мы імкнёмся быць дастойнымі гэтай спадчыны". Звяртаючыся да ветэранаў, Пётр Руднік падкрэсліў, што яны з'яўляюцца прыкладам сапраўднага патрыятызму і любові да Радзімы. "Вашы мужнасць і стойкасць будуць жыць у стагоддзях і натхняць людзей на новыя здзяйсненні. Вы навучылі нас цаніць мір і спакой. Гэта дасць магчымасць нам упэўнена крочыць у будучае, умацоўваць суверэнітэт нашай краіны, будаваць квітнеючую Беларусь", — сказаў губернатар. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мемарыяльным комплексе Буйніцкае поле ў Магілёве ўчора прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Кветкі да мемарыяльнай... |
|