Мары сапраўды здзяйсняюцца
05.07.2012
—
Новости Общества
|
Карэспандэнт "Звязды" Уладзімір Здановіч разам з вядомымі айчыннымі спартсменамі прыняў удзел у лёгкаатлетычным прабегу "Табе, Беларусь, прысвячаецца!". Біятланістка Дар'я Домрачава, баскетбаліст Ягор Мешчаракоў, хакеіст Уладзімір Дзянісаў, футбаліст Сяргей Гурэнка, хакеіст Віктар Касцючонак... Выйсці на дыстанцыю вядомых суайчыннікаў і сотні простых аматараў бегу падштурхнуў далёка не банальны інтарэс. — Бег сам па сабе аб'ядноўвае. І нам хацелася, каб прабег дапамог балельшчыкам пакантактаваць з кумірамі, сфатаграфацца, прабегчы разам з імі дыстанцыю, — кажа Сяргей Шчурко, журналіст, каардынатар праекта. Акрамя таго, забег — частка акцыі "Мары здзяйсняюцца", мэта якой — фінансавая дапамога лячэнню дзяцей у Бараўлянскім анкалагічным цэнтры. Ахвотны набываў майку за 70 тыс. рублёў і адразу рабіўся ўдзельнікам праекта. — Быў складзены спіс з 9 дзяцей, якім неабходна дапамога. Мы сабралі прыкладна 4,8 млн рублёў, але будзем яшчэ дадаваць грошы. А на наступным тыдні збіраемся перадаць усё неабходнае, што папрасілі дзеці, — дадаў Сяргей Шчурко. Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт "Звязды" Уладзімір Здановіч разам з вядомымі айчыннымі спартсменамі прыняў удзел у лёгкаатлетычным прабегу "Табе, Беларусь, прысвячаецца!". |
|