Чалавек тоне!. 21.by

Чалавек тоне!

10.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інфарм-укол

Падчас купання не заплывайце надта далёка, не пераацэньвайце свае сілы. Калі адчуеце стомленасць, не спрабуйце як мага хутчэй даплыць да берага. Абавязкова спачатку адпачніце, лежачы на спіне, набярыцеся сіл, а потым павольна плывіце да берага, пры гэтым час ад часу паварочвайцеся на спіну для адпачынку, раіць намеснік галоўнага ўрача гарадской паліклінікі №18 г. Мінска Вольга ЯЗНЕВІЧ.

 Стомленыя мышцы, у большасці выпадкаў ікраножныя, часцей зводзіць сутарга, асабліва ў халоднай вадзе. Калі вас напаткала такая непрыемнасць, павярніцеся на спіну, абедзвюма рукамі вазьміце ступню і моцна пацягніце на сябе, каб мышца расцягнулася, пасля разатрыце, разамніце яе. Плывучы да берага, старайцеся не напружваць гэтыя мышцы, каб не выклікаць паўтарэння сутаргі.

 Калі вы заблыталіся ў водарасцях, не спрабуйце выблытацца рэзкімі рухамі. Ляжце на спіну і спакойна здыміце кожную пятлю водарасцяў.

 Калі зацягвае ў вір, ляжце на спіну і аддайцеся плыні. Перад апусканнем у варонку віру набярыце як мага больш паветра ў лёгкія і нырніце. Калі ў глыбіні варонкі моц віру аслабне, у касым кірунку выплывіце на паверхню і адплывіце ад небяспечнага месца.

 Пры аказанні дапамогі таму, хто тоне, перш за ўсё парайце яму, як лепей трымацца на вадзе. Калі пад рукой ёсць прадметы, якія не тонуць, кіньце іх у ваду. Трымаючыся за іх, таму, хто страціў сілы, будзе лягчэй чакаць далейшай дапамогі.

 Да таго, хто тоне, падплываюць ззаду, паколькі ён можа схапіць за рукі, ногі або шыю. А гэта не проста перашкаджае ратаванню, але і пагражае гібеллю абодвум. Калі той, хто тоне, моцна ўзрушаны, не выконвае каманды ратавальніка, рэкамендуецца зрабіць наступным чынам. На адлегласці 2-3 метраў паднырніце да таго, хто тоне, ззаду, адной рукой упрыцеся ў яго калена, а другой захапіце другую нагу, рэзка павярніце чалавека, усплывіце, знаходзячыся ў гэты момант за спінай пацярпелага. Толькі пасля гэтага можна пачаць буксіроўку да берага.

 Калі пацярпелы схапіў ратавальніка за рукі, ногі, шыю і вызваліцца не ўдаецца, можна зрабіць глыбокі ўдых і пагрузіцца разам з ім. Пад вадой тонучы сам разніме рукі. Можна вызваліцца ад захопу, рэзка адштурхнуўшыся нагамі.

 Калі чалавек схаваўся пад вадой, вызначыць яго месца знаходжання можна па бурбалках паветра на паверхні вады. У гэтым выпадку трэба ныраць, улічваючы хуткасць цячэння. Захапіўшы пацярпелага адной рукой, ратавальнік рэзка адштурхоўваецца ад дна нагамі і ўсплывае. Падчас буксіроўкі па мелкаводдзі, калі ўжо можна стаць нагамі на дно, а той, хто тануў, без свядомасці, неабходна зрабіць яму некалькі ўдзьмуванняў у лёгкія "з рота ў рот" або "з рота ў нос". Гэта можа аказацца вырашальным у ратаванні яго жыцця.

Святлана БАРЫСЕНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас купання не заплывайце надта далёка, не пераацэньвайце свае сілы. Калі адчуеце стомленасць, не спрабуйце як мага хутчэй даплыць да берага. Абавязкова...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика