Выбарчыя акруговыя камісіі пачалі працаваць
13.07.2012
—
Новости Общества
|
Выбарчая акруговая камісія №72 галасуе – выбірае старшыню. У рэгіёне пачалі працаваць выбарчыя акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання. У сераду, 11 ліпеня, прайшло першае пасяджэнне акруговых выбарчых камісій у Маладзечне.Маладзечанская гарадская выбарчая акруга №72 уключае ў сябе амаль увесь горад – за выключэннем мікрараёнаў Усходні і Лясныя. Гэтыя мікрараёны адносяцца да Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі №73. Сёлета да гэтай акругі далучыўся таксама горад Валожын і ўвесь Валожынскі раён, у гэтай акрузе каля 70 тысяч выбаршчыкаў.
Выбарчая акруговая камісія №73. Некаторыя паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў: Даведка “РГ”. Нацыянальны сход Беларусі – вышэйшы заканадаўчы орган у Беларусі. У склад уваходзяць дзве палаты – Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. У Палату прадстаўнікоў уваходзяць 110 дэпутатаў, якіх выбіраюць, паводле заканадаўства, на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа быць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 21 года. Тэрмін паўнамоцтва – чатыры гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэгіёне пачалі працаваць выбарчыя акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання. У сераду, 11...
|
|