Фотаслова. 21.by

Фотаслова

18.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі у травах

твой след шукаю,

Іду на споведзь

да цар-дубоў,

Мне кажа Прошча:

усё мінае.

І абяцае: ўсё будзе зноў.

Калі над краем лятуць завеі

І дзень прыходзіць, як сон ліхі,

Ратуе Прошча мае надзеі,

Даруе Прошча мае грахі.

Я свой, тутэйшы у пушчы гэтай,

А як надыдзе ў зямлі спачыць

Зноў падымуся травінкай светлай,

Каб разам

з Прошчай бясконца жыць

ПРОШЧА — гэта камень, крынічка, узгорак або іншае месца, якое, згодна з паданнямі, адметна сваімі надпрыроднымі сіламі. Прошчы можна сустрэць у любым рэгіёне Беларусі, некаторыя з іх існуюць яшчэ з часоў язычніцкіх свяцілішчаў. Значная частка іх прызнана хрысціянамі — побач будуюць цэрквы, касцёлы, капліцы, у святы праводзяць набажэнствы.

Існуе прошча і ў рудабельскім краі, недалёка ад гарадскога пасёлка Акцябрскі. Кажуць, што там калісьці былі вёска і возера, якія зніклі. Быў цудадзейны камень з адбіткам чалавечай нагі (следавік) — і ён калісьці знік. Цяпер гэтае месца выглядае так, як бачыце на маіх здымках. А яшчэ тут можна набраць вады — згодна з паданнем, яна лечыць вочы, паляпшае зрок.

Уражаны рудабельскай прошчай былі мае спадарожнікі — доктар філасофскіх навук, прафесар Энгельс Дарашэвіч (<І>на фота каля зялёнага волата ) і кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля (на фота ў праваслаўнай капліцы)..

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРОШЧА — гэта камень, крынічка, узгорак або іншае месца, якое, згодна з паданнямі, адметна сваімі надпрыроднымі сіламі. Прошчы можна сустрэць у любым рэгіёне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика