Гатуем стравы з агуркоў. 21.by

Гатуем стравы з агуркоў

24.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


А як вы гатуеце агуркі? Мядовыя агуркі
Ці ведаеце вы, што спалучэнне агуркоў, мёду і яблыкаў не толькі карыснае, але і надзвычай смачнае?
400 г агуркоў, 60 г свежага мёду, яблык.
Агуркі памыйце, нарэжце тонкімі скрылікамі і перад падачай да стала запраўце мёдам. Пасыпце нарэзанымі кубікамі яблыка З яблыка папярэдне абярыце скурку.
Паверце, ад такой салаты вас будзе не адарваць!
Смажаныя агуркі – смачная ежа
Смачную салату можна зрабіць і з агуркоў, не зусім добрага выгляду (жоўклых, напрыклад). Універсальны рэцэпт іх смажання дапаможа вам не выкідваць добрыя яшчэ прадукты.
Вазьміце тры агуркі, адну моркву, адзін зубок часнаку, палову чайнай лыжкі молатай каляндры, перац чырвоны (молаты, кладзём на смак), 1 ст. лыжку віннага воцату, 1 ст. лыжку соевага соусу, на смак соль і для смажання –  алей.
Парэжце агуркі ўздоўж (брусочкамі), пасаліце, адстаўце ў бок. Тонкай саломкай нашаткуйце моркву. Злёгку адцісніце агуркі, а затым падсмажце іх на алеі некалькі хвілін. Выцісніце зубок часноку праз прэс (або дробна-дробна нарэжце нажом) і смажце яшчэ столькі ж. Змяшайце моркву і агуркі. Паліце воцатам і падліўкай. Дадайце молатыя каляндру і перац. Усе добра змяшайце. Хвілін 10 дайце пастаяць.
Смачна есці!
Розным людзям розныя парады
1. Для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця агуркі – ідэальная ежа. Практычна дзевяноста працэнтаў гародніны складае вада, якая па хімічным складзе падобная да дыстыляванай. Такая вада вельмі карысная для кожнай клеткі, яна вымывае таксіны і спрыяе лепшаму абмену.
2. Інфармацыя для тых, хто прытрымліваецца дыеты: каларыйнасць агуркоў ўсяго 15 кілакалорый на 100 грамаў прадукту.
3. Для жанчын: тонка нарэзаны агурок пакладзіце ў малако на паўгадзіны. Змазвайце скуру скрылікамі. Гэты просты рэцэпт дапаможа насыціць вільгаццю сухую і далікатную скуру.
4. Для тых, хто верыць снам: убачаны ў сне агурок – да поспеху ў жыцці, росквіту спраў і выдатнага здароўя. Закаханых чакае час без сварак, хворыя акрыяюць. Перамены ў лепшы бок несумненныя.
Падрыхтавала Таццяна КАСЬЯН.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А як вы гатуеце агуркі?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика