У Мінску невядомы адкрыў стральбу па аўтобусе. 21.by

У Мінску невядомы адкрыў стральбу па аўтобусе

30.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтобус з беларускімі турыстамі рухаўся па Партызанскім праспекце, калі кіроўца пачуў моцны воплеск.Аўтобус Setra вяртаўся ў сталіцу з Крыму. За некалькі хвілін да гэтага на месцы, дзе куля прабіла шкло, сядзелі пасажыры, паведамляе«Беларусь-1». На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Паводле словаў кіроўцы, ён адразу спыніўся — падумаў, што магла адбыцца няспраўнасць праз спякоту. Выявілі скразную адтуліну ў шкле. За некалькі хвілін да здарэння на пасажырскіх сядзеннях, каля якіх было пабіта акно, сядзела жанчына з маленькай дачкой. Яны вырашылі выйсці на станцыі метро «Магілёўская», таму месцы пуставалі.

У міліцыі мяркуюць, што была выкарыстаная пнеўматычная зброя. Той, хто страляў, не быў знойдзены і да гэтага часу знаходзіцца ў вышуку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтобус з беларускімі турыстамі рухаўся па Партызанскім праспекце, калі кіроўца пачуў моцны воплеск.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика