Супраць дырэктара УКБ Савецкага раёна распачата крымінальная справа. 21.by

Супраць дырэктара УКБ Савецкага раёна распачата крымінальная справа

31.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры накіравала ў Следчы камітэт матэрыялы крымінальнай справы супраць дырэктара Упраўлення капітальнага будаўніцтва Савецкага раёна Мінска.

Следчыя разглядаюць яго дзеянні як перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія нанеслі ўрон у асабліва буйным памеры.

Крымінальную справу распачалі пасля правядзення праверкі па фактах парушэнняў, якія мелі месца падчас расходвання бюджэтных грашовых сродкаў на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’екце “Рэканструкцыя жылой сядзібнай забудовы в.Цна”.

 Следчыя выявілі, што ў 2007 годзе быў заключаны кантракт паміж УКБ і “Мінсксельгаспраектам” . Пасля гэтага падрадчыкі і субпадрадчыкі выканалі неабходныя працы на суму больш за мільярд рублёў. Але дакументацыя не была ўзгоднена з кампетэнтнымі органамі з-за неадпаведнасці будаўнічым нормам.  

Атрымалася, што дакументацыя аб’екта не была распрацавана ў поўным аб’ёме і заказчыку не перадавалася.

Пракурорская праверка  паказала, што ўрон дзяржаве склаў 1 мільярд 375 тысяч рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры накіравала ў Следчы камітэт матэрыялы крымінальнай справы супраць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика