Нядаўна Кобрын адзначаў сваё 725-годдзе. За што вы любіце свой горад?. 21.by

Нядаўна Кобрын адзначаў сваё 725-годдзе. За што вы любіце свой горад?

04.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любоў ТРУБЧЫК, майстар участка ЖКГ "Зелянгас": — Я люблю людзей наогул, люблю дзяцей, люблю прыроду і, вядома, свой горад. Кожны дзень мы азеляняем, упрыгожваем Кобрын, натуральную яго прыгажосць дапаўняем і падкрэсліваем кветкамі, якія вырошчваем у сваёй гаспадарцы. Як асабістую крыўду я ўспрымаю паводзіны асобных гараджан, якія не шануюць чысціню і парадак, а самі засмечваюць набярэжную ракі, паркі і скверы. І ўсё ж такіх несвядомых людзей становіцца ўсё менш: агульныя намаганні ўлады і грамадскасці па выхаванні культуры даюць пэўныя плады. І гэта дае падставу ганарыцца сваім горадам.   Віктар ВЫШЫНСКІ, вадзіцель масларобна-сыраробнага завода: — Як карэнны кабрынчанін у некалькіх пакаленнях, добра ведаю свой горад. А пасля "Дажынак" 2009 года райцэнтр проста расквітнеў. Сям'ёй мы часта ходзім у аквапарк. На святы і выхадныя гуляем у нашым старадаўнім парку імя Суворава. У нас ёсць куды пайсці вечарам і людзям сярэдняга пакалення, і моладзі, і такім падлеткам, як мая 14-гадовая дачка. Кругом чысціня, прыгажосць, утульнасць — паглядзіце самі!   Аліна САЗОНАВА, пенсіянерка: — Сама я данская казачка, але ўжо 50 гадоў жыву ў Кобрыне, бацька-вайсковец прывёз нас сюды пасля вайны. Таму Кобрын лічу родным горадам, тут прайшлі лепшыя гады жыцця, выраслі дзеці, працавала ў розных установах, камунікавала з рознымі людзьмі. Горад палюбіла ўсёй душой. Мне падабаецца, што тут шануюць гістарычную памяць. З Кобрынам звязаны падзеі вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай, а таксама асоба генералісімуса Суворава. І ўсё знаходзіць дастойнае ўвасабленне ў музеях. Яшчэ ў Кобрыне вельмі добразычлівыя, ветлівыя людзі.

Святлана ЯСКЕВІЧ. Фота Марыі ЖЫЛІНСКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аліна САЗОНАВА, пенсіянерка: — Сама я данская казачка, але ўжо 50 гадоў жыву ў Кобрыне. Горад палюбіла ўсёй душой. Мне падабаецца, што тут шануюць гістарычную памяць....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика