Швэды пагавораць з КДБ: пакуль на адлегласьці
13.08.2012 18:36
—
Новости Общества
|
Швэды пагавораць з КДБ: пакуль на адлегласьці Пэр Кромвэл, кіраўнік швэдзкай кампаніі Studio Total, якая арганізавала "плюшавы дэсант" у Беларусь 4 ліпеня, пацьвердзіў нашаму радыё, што ён і ягоныя калегі атрымалі позвы ад КДБ зьявіцца ў Менску для сьледчых дзеяньняў ў гэтай справе.
Кромвэл сказаў, што "сёньня або заўтра" яны дадуць свой адказ – пасьля таго, як перамовяцца з КДБ. На мінулым тыдні на афіцыйным сайце беларускага КДБ зьявіліся тры позвы, адрасаваныя грамадзянам Каралеўства Швецыі Пэру Кромвелу, Томасу Мазэці і Ганне Ліне Фрэй, у сувязі са сьледзтвам у справе парушэньня беларускай паветранай мяжы 4 ліпеня. У позвах гаворыцца, што гэтыя асобы павінны зьявіцца для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у 10-дзённы тэрмін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні на афіцыйным сайце беларускага КДБ зьявіліся тры позвы, адрасаваныя грамадзянам Каралеўства Швецыі Пэру Кромвелу, Томасу Мазэці і Ганне Ліне Фрэй
|
|