Антон Сурапін: «Зараз праблем з вучобай у мяне няма». 21.by

Антон Сурапін: «Зараз праблем з вучобай у мяне няма»

20.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы зняволены “амерыканкі” прызнаўся, што спадзяецца вярнуцца да нармальнага студэнцкага жыцця.

Малады чалавек быў затрыманы 13 ліпеня, пасля таго, як на сваім сайце Belarusian News Photos размясціў фотаздымак шведскіх мядзведзей-дысантнікаў, якіх выкінулі над Беларуссю прадстаўнікі шведскага рэкламнага агенцтва. 23 ліпеня Сурапіну было прад’яўленае абвінавачванне па частцы 3 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». Юнака вызвалілі 17 жніўня пад падпіску аб неразгалошванні і нявыездзе.

Зараз увесь вольны час Антон Сурапін аддае на размовы з калегамі-журналістамі. У планах -- праца над уласным праектам і вяртанне на журфак, бо зусім хутка пачынаецца новы навучальны год, а вучыцца Антон на дзённым.

-- Планую вярнуцца ў верасні ў Мінск і актыўна пачаць працаваць, -- падзяліўся юнак з “Народнай Воляй”. --  Абавязкова сустрэнуся з маімі мінскімі сябрамі, аднакурснікамі. Хаця зараз на першым месцы праца.

-- Не баіцеся праблем з універсітэтам?

-- Думаю, што мяне не адлічаць, бо фармальных нагод для гэтага няма. Сесія за трэці курс у мяне здана, у “амерыканку” патрапіў на канікулах, ні воднай пары я не прапусціў. Зараз праблем з вучобай у мяне няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы зняволены “амерыканкі” прызнаўся, што спадзяецца вярнуцца да нармальнага студэнцкага жыцця.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика