Сурапін хоча ажаніцца з дзяўчынаю, што даслала яму "тыя самыя" фоты
21.08.2012
—
Новости Общества
|
![]() Фотаздымкі плюшавых мядзведзяў, скінутых шведамі з самалёта, да Сурапіна трапілі ад сяброўкі Каці Скурат, якая жыве ў Івянцы. З дзяўчынаю фатограф пазнаёміўся завочна – праз сацыяльную сетку "ВКонтакте". А праз некаторы час яны пабачыліся ў "рэале", на цукеркавым фэсце ў Івянцы. Антон узгадвае, як напрыканцы таго фестывальнага дня зрабіў Каці жартаўлівую прапанову рукі і сэрца, але цяпер хоча паўтарыць свае словы ўсур’ёз. Увесь месяц, што Антон правёў за кратамі "амерыканкі", Кацярына была ў ягоных думках. Праз адваката ён перадаваў Каці прызнанне ў каханні, аднак не атрымліваў ніякага адказу. 16-гадовая дзяўчына таксама прайшла праз допыт, шукала дапамогі ў незалежных журналістаў, а пасля знікла – яе тэлефон не адказвае, а старонка з сацыяльнай сеткі выдаленая. Антон просіць дзяўчыну выйсці на сувязь і кажа, што праз 1,5 гады хацеў бы згуляць з ёю вяселле. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу пасля вызвалення з "амерыканкі" Антон Сурапін пачаў шукаць Кацярыну Скурат. Ён хоча прызнацца ў каханні дзяўчыне, якая прыслала яму фоты з плюшавымі... |
|