Падземнымі маршрутамі. 21.by

Падземнымі маршрутамі

31.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новыя станцыі мінскага метро павінны пачаць працаваць у поўнай меры да 7 лістапада

Аб гэтым паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Працягласць новага ўчастка лініі метро складае 5,3 км. На будаўніцтва 1 км затрачана амаль Br300 млрд, закуплена 7 саставаў.

"У сувязі з адкрыццём новых станцый метро вядзецца карэкціроўка маршрутнай сеткі", — адзначыў Валерый Шкуратаў.

Цяпер на аб'екце працуюць спецыялісты "Мінскметрабуда". Паводле іх запэўнення, пробны запуск цягніка па новым участку плануецца ажыццявіць у верасні. Затым неабходна правесці пусканаладачныя работы, праверыць сістэмы кіравання, вентыляцыі, бяспекі, арганізаваць работу дыспетчарскіх службаў, абкатаць рэйкі.

На правядзенне пусканаладачных работ неабходна як мінімум 2-3 тыдні пасля завяршэння будаўнічых работ. Да 7 лістапада мы гатовы пусціць метро ў напрамку Паўднёвага Захаду", — сказаў Валерый Шкуратаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя станцыі мінскага метро павінны пачаць працаваць у поўнай меры да 7 лістапада Аб гэтым паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика