ДА НОВЫХ ВЯРШЫНЬ
31.08.2012
—
Новости Общества
|
Людзі — галоўная каштоўнасць
Ні найноўшае абсталяванне, ні перадавыя тэхналогіі не змогуць даць станоўчы вынік без досведу высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дырэктар СП "Санта Брэмар" ТАА Сяргей Нядбайлаў сцвярджае: "Нашы супрацоўнікі з'яўляюцца галоўнай каштоўнасцю кампаніі, паколькі дзякуючы менавіта іх старанню СП "Санта Брэмар" ТАА займае лідзіруючае становішча ў рыбнай галіне нашай краіны і можа годна прадстаўляць брэнд Беларусі за яе межамі". І гэта не проста прыгожыя словы. Клопат кампаніі пра кожнага з 4100 сваіх супрацоўнікаў — гэта сур'ёзная сацыяльная адказнасць, якую бярэ на сябе прадпрыемства. Па прыклады далёка хадзіць не трэба. На "Санта Брэмар" створаны камфортныя ўмовы працы і дасягнуты высокі ўзровень культуры вытворчасці. Росту прадукцыйнасці працы садзейнічаюць прыязны клімат у калектыве, укараненне інавацый, якія паляпшаюць умовы, бяспеку і эфектыўнасць працы, а таксама павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў. Толькі летась праз навучанне на курсах, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі прайшло больш як пяцьсот чалавек. Сёння кожны шосты супрацоўнік прадпрыемства з'яўляецца спецыялістам высокай кваліфікацыі. Многія з іх прайшлі стажыроўку на лепшых прадпрыемствах аналагічнага профілю ў Японіі, Кітаі, ЗША, Францыі. Сакрэты лідарстваПаводле ацэнкі незалежных экспертаў з Украіны (агенцтвы MРР Соnsultіng), "Санта Брэмар" — самы дарагі брэнд Беларусі. Такія высокія ацэнкі гандлёвай маркі — гэта свайго роду гарант выключнай якасці прадукцыі, якую выпускае прадпрыемства, што, у сваю чаргу, выклікае давер з боку спажыўцоў на ўнутраным і знешніх рынках. Але ў чым жа сакрэт якасці і папулярнасці знакамітых філе селядца, чырвонай рыбы, ікры, морапрадуктаў, крабавых палачак і іншых прадуктаў харчавання ад "Санта Брэмар"? І на якіх кітах трымаецца поспех прадпрыемства? Родам з БрэстаСваю гісторыю СП "Санта Брэмар" ТАА пачало ў 1998 годзе як вытворчае прадпрыемства, якое базуецца ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст". У 2001 годзе быў адкрыты першы рыбаперапрацоўчы комплекс з цэхам марожанага. Праз тры гады запрацавала новая вытворчая пляцоўка па выпуску морапрадуктаў, ласося, ікры і прадукцыі з сурымі. У 2008 годзе на прадпрыемстве запушчаны ўласны энергетычны комплекс, які забяспечвае адміністрацыйныя і вытворчыя памяшканні цеплавой і электрычнай энергіяй. Ад класікі да экзотыкі Наперадзе ў СП "Санта Брэмар" ТАА новыя амбіцыйныя планы — будаўніцтва цэха замарожаных прадуктаў. Гэта вельмі перспектыўны кірунак, паколькі ў імклівым рытме жыцця сучаснага грамадства прадукты харчавання, напалову гатовыя да ўжывання, з кожным годам заваёўваюць больш новых прыхільнікаў.У сваім імкненні да пашырэння рынкаў збыту і дасягнення максімальна эфектыўных паказчыкаў дастаўкі прадукцыі да канчатковага спажыўца сёння не абысціся без аптымізацыі лагістычных схем. Вось і "Санта Брэмар" актыўна інвестуе ў развіццё ўласнай лагістыкі. У прыватнасці, у 2010 годзе такі цэнтр быў адкрыты ў Кіеве, а ўжо ў 2012 годзе пачаў працаваць аналагічны комплекс у Падмаскоўі. Абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі, гэтыя цэнтры сталі найважнейшымі звёнамі ў ланцугу паставак прадуктаў харчавання. Асновы якасціХочацца яшчэ раз падкрэсліць, што прадукцыя "Санта Брэмар" адрозніваецца ад аналагаў перш за ўсё бездакорнай якасцю, якая адпавядае самым прыдзірлівым сусветным стандартам. Між тым, дасягнуць такога ўзроўню не так і проста. Аднак на прадпрыемстве гэтую задачу лічаць асноўнай. Прымяненне падобных найноўшых тэхналогій дазваляе па максімуме захаваць карысныя ўласцівасці вырабленага прадукту. Вядома, выкарыстанне такіх тэхналагічных працэсаў немагчыма без сучаснага высокафункцыянальнага абсталявання. Аднак, згодна з прымаўкай "давярай, але правярай", на кожным этапе вытворчасці ажыццяўляецца тэхналагічны і лабараторны кантроль у адпаведнасці з прынцыпамі ўкаранёнай і сертыфікаванай сістэмы НАССР. Акрамя таго, з 2005 года на прадпрыемстве дзейнічае сістэма кіравання якасцю ў адпаведнасці з патрабаваннямі ІSО 9001-2009. Фінансавы стымулНе забываюць у кампаніі і пра такі стымул высокай прадукцыйнасці працы, як заработная плата працаўнікоў, і забяспечваюць годны яе ўзровень. Таксама супрацоўнікі прадпрыемства рэгулярна атрымліваюць грашовыя заахвочванні ў выглядзе прэмій, а яшчэ матэрыяльную дапамогу ў сувязі з рознымі падзеямі. Акрамя таго, "Санта Брэмар" для Брэста — адзін з буйных працадаўцаў, які рэгулярна выконвае сацыяльны заказ на стварэнне новых працоўных месцаў. Мала таго, падчас крызісу, наступствам якога стала падзенне росту эканомікі, кампанія абышлася без звальненняў і захавала калектыў. Эфектыўная дыстрыбуцыяДарэчы, шмат у чым дзякуючы "Санта Брэмар" Беларусь, не з'яўляючыся марской дзяржавай, стала адным з найбуйнейшых экспарцёраў морапрадуктаў. Сваю прадукцыю брэсцкае прадпрыемства з поспехам прадае ў больш чым двух дзясятках краін свету, сярод якіх Расія, Украіна, Германія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Новая Зеландыя, ЗША, Казахстан, Канада і многія іншыя. Такая магутная прысутнасць на рынках збыту падтрымліваецца не толькі вядомасцю гандлёвай маркі і тым, што прадукцыя ад "Санта Брэмар" зарэкамендавала сябе як высакаякасная і смачная, але і эфектыўнай дыстрыбуцыяй, прадстаўленай ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. У прыватнасці, толькі расійскае прадстаўніцтва прадпрыемства мае тры дзясяткі філіялаў. Акрамя таго, "Санта Брэмар" мае канкурэнтныя перавагі па цане і якасці дзякуючы таму, што працуе з вытворцамі рыбы і морапрадуктаў па ўсім свеце напрамую ад Нарвегіі і Ісландыі да Аляскі і Далёкага Усходу. Пры гэтым перш чым заключыць кантракт з пастаўшчыком, на месца выязджаюць тэхнолагі прадпрыемства, каб ацаніць якасць сыравіны. Інвестыцыі ва ўдасканальванне смакуУ 2008 годзе "Санта Брэмар" працягнула інвеставанне ў пашырэнне і мадэрнізацыю вытворчасці і пачало будаўніцтва чацвёртай чаргі вялізнага вытворчага корпуса па выпуску прадукцыі, якая прынесла брэсцкім перапрацоўшчыкам рыбы шырокую вядомасць — філе селядца. Новы цэх запрацаваў у 2010-м. На вытворчай пляцоўцы, пакуль самай вялікай на прадпрыемстве, усталявана ўнікальнае абсталяванне, распрацаванае вядучымі еўрапейскімі вытворцамі спецыяльна па заказе "Санта Брэмар". Гэта дазволіла не толькі павялічыць магутнасці прадпрыемства і пашырыць асартымент, які перавысіў паўтысячы найменняў, але і максімальна ўзмацніць кантроль на кожным этапе вытворчасці. Усё гэта, безумоўна, чарговы крок да дасягнення дасканаласці смаку і знешняга выгляду селядца і іншай прадукцыі ад "Санта Брэмар". Нарэшце, у 2011 годзе быў запушчаны цэх па выпуску ласасёвых і іншых далікатэсных рыб. СП «САНТА БРЭМАР» ТАА 224025, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Кацін Бор, 106. Тэл./факс: +375 (162) 29 90 46, +375 (162) 29 90 29 1233, моб. +375 (44) 729 30 40 www.santa-bremor.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СУМЕСНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "САНТА БРЭМАР" ТАВАРЫСТВА З АБМЕЖАВАНАЙ АДКАЗНАСЦЮ: |
|