...Сябры шлюць пасланне светлай Беларусі
01.09.2012
—
Новости Общества
|
У межах святкавання Дня беларускага пісьменства сёння ў Глыбокім працуе Міжнародны "круглы стол" "Пісьменнік. Кніга. Час". Сярод удзельнікаў дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця мастацкай літаратуры ў свеце, уплыву кнігі на свядомасць чалавека побач з беларускімі літаратарамі — паэты, празаікі, драматургі, публіцысты з Расіі, Сербіі, Чарнагорыі, Таджыкістана, Азербайджана, Казахстана. "Круглы стол", які па традыцыі ініцыіраваны Міністэрствам інфармацыі краіны, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыйна-выдавецкай установай "Літаратура і Мастацтва", выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", сёлета стане пляцоўкай для абмеркавання самых розных творчых і грамадскіх праблем. Сваімі поглядамі на жыццё і мастацкі свет падзеляцца намеснік галоўнага рэдактара "Роман-газеты" Юрый Казлоў (Масква), празаік Ліліяна Хаб'янавіч-Джуравіч (Сербія), паэт, драматург Слабадан Вуканавіч (Чарнагорыя) намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Наш современник" Аляксандр Казінцаў (Масква), гісторык кніжнай культуры, прысутнасці беларусаў у Сібіры Антаніна Шынкарова (Іркуцк), выдавец, празаік Ато Хамдам (Таджыкістан), старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі", празаік Валерый Казакоў (Масква), паэт Чынгіз Алі аглы (Азербайджан), празаік Генадзь Даронін ( Казахстан), беларускія пісьменнікі Раіса Баравікова, Таццяна Сівец, Мікола Мятліцкі, Юлія Зарэцкая, Алесь Бадак і іншыя. У пярэдадзень "круглага стала" мы запыталіся ў замежных гасцей, з якім настроем яны прыязджаюць у Беларусь. І вось што пачулі ў адказ: Чынгіз Алі аглы: — Мне часта даводзіцца бываць у Мінску. Наколькі я магу меркаваць, няблага ведаю беларускую літаратуру. З задавальненнем перачытваю творы Васіля Быкава і Івана Шамякіна. З прыемнасцю адзначаю памкненні народа Беларусі да пабудовы сацыяльна справядлівай дзяржавы. Мне асабіста імпануе тое, што беларусы вельмі асцярожна, па кроках, з асэнсаваннем штодзённай рэчаіснасці, ідуць у рынак. Ставяцца да прыватнай уласнасці і з улікам палітычнага і сацыяльнага вопыту ранейшага часу. Слабадан Вуканавіч: — Я ў захапленні ад Мінска. Бываючы ў вашай сталіцы, кожны раз іду да Нацыянальнай бібліятэкі... Пра гэтыя сустрэчы з бібліятэкай як храмам ведаў і славянскай краінай як храмам праведнасці — мой верш "Нацыянальная бібліятэка ў Мінску": "Шкляны Вавілонскі каўчэг прыбывае і адбывае/ Падарожнічае, але не знікае/ Цуд, што немагчыма яго дагнаць/ А тым больш апярэдзіць/ Ён захоўвае памяць і душы нашы/ Забяспечвае працяг існавання/ Шчаслівы той, хто каўчэг Вавілонскі мае". Пераклаў гэтыя радкі на беларускую мову мой сябра Іван Чарота. Імі і шлю пасланне светлай Беларусі!.. Антаніна Шынкарова: — Па роду сваіх гістарычных вышукаў я бачу многія кропкі судакранання народаў Расіі і Беларусі. І вельмі ганаруся, што ў расіян ёсць такія сябры, браты, як беларусы. Народ Беларусі і сёння — маральная, духоўная апора народа Расіі. Разам мы здольныя захаваць развіццё свету ў рэчышчы гуманізму, дабра і справядлівасці. Кастусь Ладуцька. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах святкавання Дня беларускага пісьменства сёння ў Глыбокім працуе Міжнародны "круглы стол" "Пісьменнік. Кніга. Час". |
|