Цяпер з гвалтам можна змагацца. 21.by

Цяпер з гвалтам можна змагацца

01.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота liveinternet.ru.

У Беларусі ў жніўні пачала працаваць агульнанацыянальная бясплатная гарачая лінія для пацярпелых ад дамашняга гвалту –
8-801-100-8-801.

Званкі на гарачую лінію прымаюцца з дамашніх тэлефонаў штодня з 8.00 да 20.00. У аўторак і суботу з 8.00 да 14.00 на лініі дадаткова дзяжурыць юрыст. Дарэчы, яна захоўвае ананімнасць і прыватнасць зваротаў.

Лінія створаная для аказання падтрымкі ўсім, хто пакутуе ад дамашняга гвалту. Тут дапамагаюць як псіхалагічна, так і юрыдычна – могуць даць кансультацыю. На лініі таксама могуць накіраваць у іншыя ўстановы, калі патрэбную чалавеку дапамогу аказаць не ў іх сілах.
Мэнеджэр гарачай лініі Анастасія Фалейчык расказала пра сваю працу падрабязней:

– З пачатку працы гарачай лініі для пацярпелых ад дамашняга гвалту да нас звярнулася ужо 160 чалавек. Некалькі званкоў было і з Маладзечна, пераважна ў самым пачатку працы. Праблемы ў людзей розныя. Ёсць юрыдычныя, яны перавагаюць. Напрыклад, пыталіся пра ўстанаўленне апякунства, бо муж і жонка вырашылі развесціся і не могуць падзяліць дзіця. Кансультаваліся нават наконт крэдыту. Тэлефанавалі, калі гвалт учыняў чалавек, які знаходзіцца ў алкагольнай залежнасці. Таксама людзі звярталіся, бо дзіцяці трэба была псіхалагічная дапамога з-за таго, што ён бачыў дома гвалт. У асноўным звяртаюцца па дапамогу, калі вакол іх нікога няма, а чалавеку вельмі патрэбна падтрымка. Хутчэй за ўсё, гэта з-за таго, што мы працуем толькі да васьмі гадзін вечара. Але ж наша асноўная задача – аказваць эмацыянальную падтрымку ўсім, хто нам тэлефануе. Не так даўно на нашу лінію раніцай патэлефанавала жанчына. Ноччу яна пацярпела ад дамашняга гвалту.
Настасся РОЎДА. Вольга ЮРКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ў жніўні пачала працаваць агульнанацыянальная бясплатная гарачая лінія для пацярпелых ад дамашняга гвалту – 8-801-100-8-801.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика