Перапынак на абед у аўтаматычнай (!) камеры захоўвання і каса для дэпутатаў
01.09.2012
—
Новости Общества
|
![]() Чым яшчэ здзіўляе беларуская чыгунка. На вакзале Мінск-Пасажырскі ёсць асобная каса для дэпутатаў Нацыянальная сходу. Тут жа абслугоўваюцца інваліды. Няхай, для інвалідаў і сапраўды патрэбная асобная каса, але для дэпутатаў… Іх жа трохі больш за сотню?! “Вы таксама можаце там купляць білеты! Проста, калі нешта экстранае, і дэпутатам трэба некуды ехаць, яны могуць падысці ў гэту касу, каб не выклікаць нараканні пасажыраў”, — папярэджваюць хвалю маіх абурэнняў у БЧ, і каб канчаткова мяне супакоіць, удакладняюць, што дэпутаты купляюць білеты… вельмі рэдка. А як жа інакш. Паспрабуйце, падыдзіце да касы, дзе чарга чакае гадзіну, дадуць вам там і дэпутатаў, і не толькі іх. Дарэчы, у гэтую касу чарга самая маленькая звычайна. Яшчэ адно ноу-хау. Сяброўка ўзрушаецца, што бронь праз інтэрнэт магчымая толькі за тры дні да адпраўлення цягніка, да таго ж, аплаціць квіток праз інтэрнэт можна, але забіраць яго — трэба зноў жа стаяць у рэальнай чарзе! “У нас толькі адзін чалавек апрацоўвае інфармацыю па інтэрнэт-браніраванні! Яму патрэбны час — таму можна браніраваць толькі за тры дні. Але мы цяпер прапрацоўваем пытанне, і ў чацвёртым квартале, магчыма, можна будзе раздрукаваць квіткі і ехаць па іх!” — распавядаюць у БЧ. “Браніраванне білетаў магчымае толькі з 12.00 да 18.00”, — чую металічны голас у слухаўцы, калі набіраю “браніраванне квіткоў праз тэлефон”. А каб дазваніцца да “браніравання” у час, трэба мець ці жалезную настойлівасць ці асаблівы поспех. Ды і гарантыі, што да 12-й квіткі не разбяруць,— няма. У БЧ пагаджаюцца, час і сапраўды абмежаваны, абяцаюць пашыраць — на дзве гадзіны з ранку. Яшчэ адно — браніраваць і забіраць білеты можна толькі дзень у дзень. Раней на гэта было як мінімум колькі сутак. На БЧ тлумачаць, што гэта толькі з ліпеня. Бо было вельмі многа нараканняў. “На далёкія рэйсы білеты разбіралі за 10 хвілін, а ў касах людзі наракалі, што няма білетаў, — тлумачаць у пасажырскім аддзеле БЧ. — Таму мы ўвялі, што можна забраць білеты толькі ў дзень браніравання”. У БЧ заўважаюць, што сёння скаргі спыніліся. А вось такі фокус: у камер захоўвання на вакзале Баранавічы-Палескія ёсць... абедзенны перапынак! З 13.00 да 14.00 забраць рэчы з аўтаматычнай камеры захоўвання нельга. “Так, у нас аўтаматычныя камеры захоўвання, але на час абеду мы закрываем усе памяшканні. Чаму так? Спытайцеся ў начальства!”, — гавораць на вакзале. У пасажырскім аддзеле Мінскага ўчастка БЧ сітуацыю назвалі ненармальнай і паабяцалі разабрацца, бо… “павінен быць нейкі выхад”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым яшчэ здзіўляе беларуская чыгунка. |
|