Ад чаго вы можаце адмовіцца падчас водпуску, а ад чаго — не?. 21.by

Ад чаго вы можаце адмовіцца падчас водпуску, а ад чаго — не?

04.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся КАШКО, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Глыбоцкага райвыканкама: — Водпуск — гэта пара, калі мне хочацца застацца адной і хоць на некалькі дзён забыцца пра выгоды цывілізацыі. Добра было б трапіць на бязлюдны востраў і з асалодай паслухаць цішыню. Гэта час, які хочацца правесці не на заморскіх сонечных курортах, а ўзяць паходную сумку і палатку і трапіць на прыгожую лясную палянку, захапляцца начным небам, лічыць зоркі, слухаць спевы лясных жыхароў... Мару на гэты час застацца без мабільнага тэлефона і запісной кніжкі, інтэрнэту і аўтамабіля. Але, на жаль, яшчэ ні разу так не атрымалася. А самае галоўнае — вельмі хочацца ўжо з першага дня забыцца пра работу і атрымліваць задавальненне ад адпачынку. Аксана САЙКО, эканаміст праўлення Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства: — Зусім нядаўна прачытала такое выказванне: "Сапраўдны водпуск — гэта калі ты купляеш шорты і панамку, а не новыя шпалеры і ламінат..." Дык вось ад чаго я з задавальненнем адмовілася б, дык гэта ад рамонту ў доме падчас водпуску. У ліпені пабыла ў ім: на мора паехаць не атрымалася, таму заняліся добраўпарадкаваннем дома, у які засяліліся год таму. А значыць, у водпуску адпачыла "не па-сапраўднаму"... З вялікім задавальненнем на ўвесь перыяд водпуску адключаю будзільнік, які настойліва звініць па раніцах і не дае спаць. А вось мабільны тэлефон пакуль не атрымліваецца адключыць, але вельмі хацелася б гэта зрабіць. Настасся ВОІНАВА, спецыяліст групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Акадэміі МУС: — Калі працоўныя будні засталіся ззаду, думкі пра работу ўпарта не знікалі... Як высветлілася, яшчэ трэба прыкласці намаганні, каб у свой адпачынак папросту не застацца ў чатырох сценах, няхай і родных, і ўтульных. Адцягнуць увагу і добра адпачыць мне, напрыклад, дапамаглі амаль што кожнадзённыя паездкі за горад і... конь, верхавая язда. Так напружаны графік і адказныя заданні змяніліся спартыўнымі нагрузкамі і адказнасцю за станістую і разумную жывёлу. Ад чаго нельга было адмовіцца, дык ад камп'ютара: ні дня, а, дакладней, ні аднаго вечара без радка, творчасці! Упэўнена, самае папулярнае пытанне: "Як прайшоў водпуск?" — нікога не павінна засмучаць.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алеся КАШКО, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Глыбоцкага райвыканкама: — Мару на гэты час застацца без мабільнага тэлефона і запісной...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика