Вылучаныя кандыдыты ў члены Савета Рэспублікі
06.09.2012
—
Новости Общества
|
На сумесных пасяджэннях прэзідыумах раённых Саветаў дэпутатаў райвыканкамаў рэгіёну вылучаныя кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі. Старшыню Мінскага Савета дэпутатаў Святлану Герасімовіч вылучылі ад Мядзельскага, Вілейскага і лагойскага раёнаў, паведаміў сакратар выбарчай акруговай камісіі №74 Яўген Ігнатовіч. Старшыню Астравецкага райвыканкама Адама Кавальку вылучылі ад Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў. Пра гэта распавеў старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Шыш. Дырэктара маладзечанскага Палаца культуры Святлану Сароку вылучылі ў кандыдаты ў дэпутаты Савета Рэспублікі ад Маладзечанскага, Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Пра гэта “Рэгіянальнай газеце”паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Вольга ЮРКЕВІЧ. Алёна ДЗЯМЧУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сумесных пасяджэннях прэзідыумах раённых Саветаў дэпутатаў райвыканкамаў рэгіёну вылучаныя кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі.
|
|