Прадукцыя — па прымальных цэнах
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Прадукцыя на традыцыйных сельскагаспадарчых кірмашах у Мінску будзе рэалізоўвацца па прымальных цэнах, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. 15 верасня з 9 да 17 гадзін каля сталічнага Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4) адбудзецца цэнтральны сельскагаспадарчы кірмаш з удзелам перапрацоўчых арганізацый, прадпрыемстваў-вытворцаў, фермерскіх гаспадарак, рыбгасаў, гандлёвых прадпрыемстваў, а таксама грамадзян, якія вырасцілі прадукцыю на сваіх прысядзібных участках. Паводле слоў спецыялістаў, для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны будзе арганізавана бясплатная дастаўка плодаагародніннай прадукцыі. Шырокі асартымент рэалізуемай прадукцыі, высокая якасць, прымальныя цэны, культурная музычная праграма мастацкіх калектываў сталіцы створыць добры настрой наведвальнікам кірмашоў і забяспечыць ім прыемны адпачынак, адзначылі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Кожную суботу з 15 верасня да 10 лістапада бягучага года на кірмашах ва ўсіх раёнах Мінска можна будзе купіць разнастайны асартымент плодаагародніннай прадукцыі па цэнах ніжэйшых, чым у прадпрыемствах гандлю і на рынках Мінска: бульбу, капусту, буракі, моркву, цыбулю, яблыкі, грушы, гарбузы, кабачкі, рэдзьку, баклажаны, таматы, агуркі, часнок, журавіны, мёд, плодаагароднінную кансерваваную прадукцыю, а таксама іншыя харчовыя тавары; мяса і мясныя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы і вэнджаніну, малочную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, сажалкавую і рачную рыбу. Адміністрацыямі раёнаў горада вызначана 138 пляцовак для рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі з аўтамашын і латкоў у месцах, набліжаных да жылых раёнаў. Яны пачнуць функцыянаваць з 8 верасня бягучага года, падкрэслілі ў Мінгарвыканкаме. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадукцыя на традыцыйных сельскагаспадарчых кірмашах у Мінску будзе рэалізоўвацца па прымальных цэнах, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку... |
|