Беларусь адмовілася выдаць Кыргызстану Жаныбека Бакіева
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла Кыргызстану ў экстрадыцыі Жаныбека Бакіева — малодшага брата экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Пра гэта "Звяздзе" паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі. Запыт калег з Кыргызскай Рэспублікі аб выдачы Ж. Бакіева для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Генпракуратура Рэспублікі Беларусь разгледзела ў чэрвені гэтага года. І пакінула яго без задавальнення. "З улікам падзей, якія адбыліся ў Кыргызстане, і характару абвінавачванняў, якія прад'яўляюцца Ж. Бакіеву, беларускі бок лічыць, што запыт звязаны з пераследам яго па прыкмеце палітычных перакананняў, — адзначылі ў Генпракуратуры. — Згодна ж з падпунктам е пункта 1 артыкула 89 Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 7 кастрычніка 2002 г. выдача не праводзіцца, калі маюцца важкія падставы меркаваць, што запыт аб выдачы звязаны з пераследам асобы па прыкмеце расы, полу, веравызнання, этнічнай прыналежнасці або палітычных перакананняў. Сваю пазіцыю Генеральная пракуратура нашай краіны акрэсліла Генеральнай пракуратуры Кыргызскай Рэспублікі яшчэ ў чэрвені гэтага года. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла Кыргызстану ў экстрадыцыі Жаныбека Бакіева — малодшага брата экс-прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Пра гэта... |
|