Адна з лепшых у свеце
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Аб гэтым заявіў учора міністр культуры Павел Латушка на адкрыцці міжнароднага кангрэса "Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры", прысвечанага 90-годдзю НББ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. НББ цесна звязана з гісторыяй краіны. "Шлях, які прайшла бібліятэка, — гэта прыклад самаадданага служэння беларускаму народу, ідэалам дабра і гуманізму. Роля бібліятэкі ў захаванні і развіцці ўнікальнага інфармацыйнага рэсурсу краіны надзвычай важная", — лічыць міністр культуры. На яго думку, НББ уяўляе сабой новы тып сучаснай бібліятэкі, знаходзіцца ў шэрагу лепшых бібліятэк свету, з'яўляецца адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці і візітнай карткай Мінска.![]() Паводле слоў Паўла Латушкі, сімвалічна, што юбілей галоўнай бібліятэкі краіны адзначаецца ў 2012 годзе, які на рэспубліканскім узроўні аб'яўлены Годам кнігі. Менавіта кніга і асветніцтва калісьці сталі асновай развіцця бібліятэк, якія на працягу стагоддзяў з'яўляюцца важнейшым складальнікам нацыянальнай культуры, адным з галоўных прыярытэтаў сацыяльнага развіцця краіны. Стагоддзямі бібліятэкі на беларускай зямлі служаць справе асветніцтва, развіццю роднай мовы, умацаванню нацыянальнай культуры, павышэнню культурнага і навуковага патэнцыялу нацыі, атрыманню ведаў аб развіцці свету. Бібліятэкі ажыццяўляюць інфармацыйнае забеспячэнне сучаснага грамадства, ураўноўваюць магчымасці ўсіх жыхароў рэспублікі на доступ да інфармацыі і ведаў, ствараюць адзіную інфармацыйна-культурную прастору. Прызнаючы вялікую ступень уплыву бібліятэк на развіццё ўсіх сфер жыцця грамадства і адчуваючы сацыяльна-эканамічны эфект ад іх дзейнасці, беларуская дзяржава ажыццяўляе і будзе ажыццяўляць паслядоўную і мэтанакіраваную палітыку па развіцці бібліятэчнай справы, падкрэсліў міністр культуры.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара ЮНЕСКА па пытаннях камунікацыі і інфармацыі Яніс Каркліньш. Кангрэс, які прадоўжыцца да 7 верасня, сабраў больш за 400 удзельнікаў з 30 краін. Сярод запрошаных — спецыялісты з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Азербайджана, Казахстана, Узбекістана, Грузіі, Балгарыі, Венгрыі, Македоніі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Харватыі, Даніі, Францыі, Італіі, Швецыі, Амана, Турцыі, Ірана, ЗША. Арганізатарамі кангрэса выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Арганізацыя аб'яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Бібліятэчная асамблея Еўразіі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж". Генеральны партнёр кангрэса — ААТ "Банк БелЗЭБ". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора міністр культуры Павел Латушка на адкрыцці міжнароднага кангрэса "Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры", прысвечанага 90-годдзю... |
|