Майстар-класы на плошчы
06.09.2012
—
Новости Общества
|
Нягледзячы на "някруглую дату" з дня заснавання Лепеля — яму "усяго" 573 гады — тутэйшыя жыхары сёлета арганізуюць Дзень горада з вялікім размахам. 8-9 верасня пройдуць святочныя мерапрыемствы. У першы дзень святкавання на галоўнай плошчы горада — Свабоды — адкрыюцца рэспубліканскія спаборніцтвы па джып-трыяле. У тутэйшым Летнім амфітэатры адбудзецца цырымонія ўрачыстага адкрыцця свята. А падчас тэатралізаванага прадстаўлення ў ліку іншага запланаваны ўручэнне знака "Ганаровы грамадзянін г. Лепель", ушанаванне лепшых працаўнікоў, падвядзенне вынікаў па добраўпарадкаванні. У святочным горадзе запрацуюць "падворкі" сельсаветаў. Сярод мноства мерапрыемстваў — пленэр мастакоў, ганчароў, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве "З крыніц адвечнай прыгажосці", праца гульнявых пляцовак і атракцыёнаў, спартыўныя забавы, выстава сельскагаспадарчай, прамысловай тэхнікі і нават стралковай зброі. Месцічы і госці горада змогуць убачыць фотавернісаж "Лепель і лепельчане" і паўдзельнічаць у гульні новага пакалення "Лазерны бой". Сюрпрызы рыхтуюць і кухары на пляцоўцы "Паходная кухня". Ну а ўвечары будзе правіць баль танцавальная праграма. Начное неба тысячамі зорачак расквеціць святочны феерверк. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на "някруглую дату" з дня заснавання Лепеля — яму "усяго" 573 гады — тутэйшыя жыхары сёлета арганізуюць Дзень горада з вялікім размахам. 8-9... |
|