Хіба скажаш, што Мінск стары?!. 21.by

Хіба скажаш, што Мінск стары?!

11.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінск дазволіў сабе ў свой дзень нараджэння пастаяць "на галаве". Свята ёсць свята. І яно павінна запомніцца добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі. А іх — эмоцый і відовішчаў у суботні дзень (другая субота верасня) — было не тое што безліч — яны літаральна перапаўнялі. У тым ліку на пляцоўцы, дзе ішлі паядынкі паміж аматарамі брэйк-дансу: вось ужо дзе не абыходзіцца без танцаў на галаве! А колькі ж было гэткіх эмацыйных пляцовак?!.

Выбар, дзе адзначыць Дзень Мінска, у жыхароў і гасцей сталіцы быў найшырэйшы, і заставалася толькі пашкадаваць, што немагчыма пабываць адразу на некалькіх святочных пляцоўках, сцэнах і вуліцах. Напрыклад, у губернскім Мінску і на полі "бою" рыцарскіх клубаў. Каля Ратушы і ў Траецкім прадмесці, каля Нацыянальнай бібліятэкі і на плошчы перад Вялікім тэатрам оперы і балета, у купалаўскім скверы і каля Палаца спорту, у парку Перамогі і Музеі гісторыі Мінска...


945 гадоў таму ў "Аповесці мінулых гадоў" упершыню быў згаданы горад, якому воляю лёсу наступных стагоддзяў наканавана стаць сталіцаю дзяржавы. І колькі б вады ні сцякло ў летапіснай Нямізе, горад па імені Мінск будзе заўсёды аддаваць пашану і тым, хто памнажаў славу ад першых яго дзён і да дзён нашых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск дазволіў сабе ў свой дзень нараджэння пастаяць "на галаве". Свята ёсць свята. І яно павінна запомніцца добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі. А іх —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика