Панк-малебен і Ульяна. 21.by

Панк-малебен і Ульяна

13.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора мяне прывялі ў жах словы праваслаўнага святара. А пачыналася ўсё так мірна. Канец працоўнага дня, маленькі драўляны храм на ўскраіне горада, пах свежага дрэва і міра, цемру вераснёўскага вечара разбаўляе мігатлівае святло лампадак... Малады святар праводзіць гутарку з будучымі хроснымі бацькамі.

Гэта другая мая гутарка перад тым, як стаць хроснай маці. Першая была гэтым жа летам у іншым храме. Тады яна доўжылася хвілін 30 і заключалася ў настаўленні пра тое, што хросным і родным бацькам перад хрышчэннем трэба прычасціцца, ведаць сімвал веры і клапаціцца, каб хрышчэнне не было марным. Той святар з майго прыходу вельмі мне падабаецца, ён просты і каларытны, прамовы свае кажа са шчырым пачуццём і заўсёды звяртаецца да людзей з пытаннямі кшталту: "Хрыстос сказаў: адзін аднаго... Што? Правільна, любіце!"

Старэйшыя мае хросныя дзеці ўжо выраслі. 19-15 гадоў таму ніхто са мной не размаўляў, не тлумачыў абавязкі хроснай, адзінае, пра што пыталіся, ці хрышчаная ў праваслаўнай царкве сама.

І вось раптам я пачула нешта такое, што мяне ўразіла да глыбіні душы. Спачатку тэма звычайная — каб выхоўваць дзіця, трэба быць самому прыкладам хрысціяніна. А для гэтага дастаткова выконваць тры рэчы: штодня маліцца, кожную нядзелю прычашчацца і ўсё жыццё перачытваць Свяшчэннае Пісанне. Вось гэта мяне і ўзрушыла. Бо здалося цалкам нерэальным. Між тым, я лічыла сябе хрысціянкай не намінальнай, бо не толькі яйкі хаджу ў царкву свяціць.

Вы толькі падумайце — кожную нядзелю не проста ў храм прыйсці, але прычасціцца. Гэта значыць, падрыхтавацца адпаведным чынам, вычытаць вялікае малітоўнае правіла, паспавядацца, правесці складаную работу над сабой... Ды і ўсё астатняе...

"Адпаведна, хросныя бацькі павінны клапаціцца, каб і дзіця рабіла ўсё тое самае. Спачатку дапамагайце кожную нядзелю прыносіць яго да прычасця, потым навучыце малітвам, і пасля пэўнага ўзросту кожны вечар цікаўцеся, ці памалілася яно на ноч".

Святар казаў эмацыянальна, хоць і стрымліваўся. Ён так і не сеў на крэсла, увесь час рухаўся, жэстыкуляваў, імкнуўся як мага больш выразна патлумачыць, што такое першародны грэх і ў чым сутнасць дамовы паміж Богам і чалавекам. Гутарка доўжылася паўтары гадзіны.

Я зразумела, што дагэтуль не была сапраўднай хрысціянкай. І ў гэты ж вечар, пераадольваючы стому, прачытала вячэрняе малітоўнае правіла, а раніцай — ранішняе. Пасля прыйшла на працу, прагледзела чарговыя навіны, звязаныя з расійскай групай, назва якой не мае прыстойнага перакладу, і зразумела, што мне больш не цікава, хто і наколькі ў гэтай гісторыі вінаваты. Як не цікава мне, хто і што кажа пра Патрыярха і царкоўнае кіраўніцтва наогул, і колькі ва ўсім гэтым праўды. Усе гэтыя чуткі, плёткі і разважанні не маюць ніякіх адносін да вечнасці. На маё стаўленне да Хрыста і Яго Царквы гэта не ўплывае. Мая справа — старацца быць прыкладам для маленькай дзяўчынкі, якую я праз тры дні прыму ад купелі ў маленькім драўляным храме на ўскраіне горада. Гэта — вельмі складана. Амаль не рэальна. Проста фантастыка нейкая. Але іншага не застаецца.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора мяне прывялі ў жах словы праваслаўнага святара. А пачыналася ўсё так мірна. Канец працоўнага дня, маленькі драўляны храм на ўскраіне горада, пах свежага дрэва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика