На чым эканоміць без страты камфорту
15.09.2012
—
Новости Общества
|
Як адзначаюць энергетыкі, дыферэнцыяваная аплата за электраэнергію, магчыма, пачне дзейнічаць не раней, чым у наступным годзе. Аднак ужо зараз больш клапатлівыя сем'і могуць вызначыць пэўныя пазіцыі бытавых прыбораў, на якіх можна дасягнуць сур'ёзнай эканоміі спажывання электрычнасці. Напрыклад, я днямі правёў "грамадскае" міні-абмеркаванне ў сваёй сям'і, калі і высветліў некалькі слабых пазіцый па "з'яданні" электрычнасці. У першую чаргу я пачаў разбірацца з дзецьмі наконт камп'ютара. Звычайна ў працоўныя дні гэты "сябар" маіх дачок функцыянуе не больш за адну-дзве гадзіны, аднак у выхадныя на працягу сутак ён свеціцца ўжо каля 5—6 гадзін. Атрымліваецца, што камп'ютар магутнасцю 0,4 кВт.г толькі за выхадныя спажывае амаль 5 кВт.г. Час такой забаўляльнай праграмы ля камп’ютара мы вырашылі ў выхадныя скараціць амаль удвая. Самым "пражэрлівым" прыборам у нашай сям'і з'яўляецца пральная машына з магутнасцю 2,3 кВт.г. Паколькі ў сям'і трое дзетак, то мы ўключаем яе амаль штодзённа па 1,5 гадзіны. А гэта ўжо 3,45 кВт.г за суткі, але бывае нават больш, калі старэйшая дачка вырашыць памыць у паўпустой машыне толькі некалькі сваіх рэчаў. Ад гэтай практыкі таксама вырашылі адмовіцца. Балючай тэмай, ужо для мяне, стала работа тэлевізара. У выхадныя, калі на двары дрэннае надвор'е, гэты "блакітны" таварыш свеціць амаль увесь час, пакуль я дома. Ён з'яўляецца нейкім абавязковым фонам нават тады, калі яго ніхто не глядзіць. І ад гэтай дрэннай звычкі нам неабходна будзе адмовіцца, бо... Тэлевізар цягне ўсяго 0,3 кВт.г, але калі ён працуе 12 гадзін на суткі, то "з'ядае" ўжо амаль 4 кВт.г. Недзе каля 2 кВт.г забіраюць электрачайнік, прас і мікрахвалёўка, але карыстаемся мы гэтымі прыборамі вельмі кароткі час і выключна раніцай, калі без іх аніяк. Пэўныя спрэчкі былі ў нас вакол халадзільніка. Магутнасць яго толькі 0,5 кВт.г і дзейнічае гэты прыбор у актыўным рэжыме каля 1,4 гадзіны на суткі. Аднак трэба ўлічваць, што столькі ён працуе толькі па тэхпашпарце. А вось калі адчыняць халадзільнік праз кожную гадзіну або працяглы час выбіраць сабе там нешта тое, чаго і сам яшчэ не ведаеш... У гэтым выпадку халадзільнік пачне "паліць" электрычнасць ужо значна мацней. Сяргей ПАЛІНІН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначаюць энергетыкі, дыферэнцыяваная аплата за электраэнергію, магчыма, пачне дзейнічаць не раней, чым у наступным годзе. Аднак ужо зараз больш клапатлівыя... |
|