Участковыя камісіі Оршы перанеслі выбары на 27 верасня і запрашаюць нябожчыкаў да галасавання
16.09.2012 14:42
—
Новости Общества
|
Участковыя камісіі Оршы перанеслі выбары на 27 верасня і запрашаюць нябожчыкаў да галасавання Дзіўныя запрашэнні рассылае выбаршчыкам участковая камісія №1 па Аршанскай гарадской акрузе №26,
З чатырох чалавек, чые прозвішчы значацца ў гэтым запрашэнні і ўнесены ў спіс выбаршчыкаў, двое ўжо даўно не жывуць і не зарэгістраваныя па дадзеным адрасе, яшчэ адзін ужо некалькі гадоў мае іншае прозвішча. Усіх іх запрашаюць прыйсці на выбары... 27 верасня 2012 г. У суседнюю кватэру члены камісіі прынеслі запрашэнне прыняць удзел у выбарах нябожчыку Міхаілу Астроўскаму. І таксама 27 верасня. Варта нагадаць, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца ўжо ў наступную нядзелю - 23 верасня. А вы ўжо атрымалі запрашэнні прыйсці на выбары? А ці заўважылі ў іх якія-небудзь "цікавосткі"? Дасылайце іх нам з каментарыямі! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З чатырох чалавек, чые прозвішчы значацца ў гэтым запрашэнні і ўнесены ў спіс выбаршчыкаў, двое ўжо даўно не жывуць і не зарэгістраваныя па дадзеным адрасе, яшчэ... |
|