Стаўка рэфінансавання можа знізіцца. 21.by

Стаўка рэфінансавання можа знізіцца

20.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кожны грамадзянін павінен мець магчымасць абсалютна любы плацеж зрабіць безнаяўна... Аб гэтым учора падчас "прамой лініі" ў нашай газеце заявіла Надзея Ермакова, старшыня праўлення Нацыянальнага банка.

Традыцыйна кіраўніку Нацбанка задаюць шмат пытанняў аб ўкладах і крэдытах. Так здарылася і ў гэты раз, але многія пытанні закраналі сферу выкарыстання пластыкавых картак і ўвогуле безнаяўных разлікаў у Беларусі. Пасля "прамой лініі" Надзея Ермакова дала агульнае тлумачэнне гэтай праблемы: "Сёлета Нацыянальны банк узяў на сябе працу па развіцці безнаяўных плацяжоў. Праект адпаведнай праграмы быў створаны разам з многімі міністэрствамі і арганізацыямі. Зараз ён даступны на афіцыйным сайце Нацбанка для агульнанароднага абмеркавання.

Галоўная задача — каб уся тэрыторыя, усе населеныя пункты абавязкова былі абсталяваны тэрміналамі. Кожны грамадзянін павінен мець магчымасць абсалютна любы плацеж правесці безнаяўна з дапамогай пластыкавай карткі, электронных грошай, мабільнага тэлефона. Плацежныя тэрміналы павінны з'явіцца ў аграсядзібах, таксі, нават на рынку, у кожным гандлёвым пункце".

Задаваліся пытанні і пра стаўку рэфінансавання. Яна, на думку старшыні Нацбанка, яшчэ можа знізіцца да 23-25% гадавых да канца года. "Усё будзе залежаць ад узроўню інфляцыі і ад неабходнасці ўтрымліваць гэту стаўку на высокім узроўні, бо стаўка рэфінансавання — гэта інструмент жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі, які дапамагае не дапусціць дэвальвацыю".

Журналістам Надзея Ермакова пракаментавала зварот Нацыянальнага банка да ўрада з просьбай аб пашырэнні сваіх паўнамоцтваў — кантраляванні фінансавага рынку. "Гэта не зусім так. Паўнамоцтваў у нас і так дастаткова, але на фінансавым рынку сёння ёсць такія прадукты, якія ў нашай краіне не вызначаны заканадаўствам. Нідзе заканадаўствам не агаворана мікрафінансаванне. Тая ж сітуацыя і са стварэннем спажывецкіх кааператываў, у якіх ідзе і крэдытаванне, і збор грошаў. З'яўляюцца ламбарды, але яны таксама не ўзаконены. У законе не прапісаны лізінг, факторынг і іншыя інструменты. І мы лічым, што наспела патрэба ў нашай дзяржаве надаць усяму гэтаму законны характар, каб у нас не ствараліся фінансавыя піраміды тыпу "МММ" і гэтак далей, — патлумачыла кіраўнік галоўнага банка краіны. — Таму мы прапанавалі ўраду пачаць гэтым пытаннем займацца. Мы ўзгаднілі ўсё з Міністэрствам фінансаў і вырашылі, што страхавы рынак і каштоўныя паперы застануцца за Мінфінам, а ўжо тыя прадукты, якія бліжэй да банкаўскай сістэмы, — за Нацыянальным банкам. Усё гэта будзе зроблена для таго, каб праца ішла ў межах. А ў стварэнні заканадаўчай базы павінны ўдзельнічаць усе: і Нацыянальны банк, і міністэрствы фінансаў, эканомікі, юстыцыі, і шмат іншых міністэрстваў. Мы ўжо падрыхтавалі праект пастановы, якая будзе сумесным дакументам урада і Нацбанка". Мяркуецца, што ў чацвёртым квартале гэтага года ўжо пачнецца падрыхтоўка заканадаўства па мікрафінансаванні, спажывецкіх кааператывах. А Мінфін будзе працаваць з пытаннямі па страхавым рынку ўжо ў першым квартале наступнага года. Жорсткае ж пакаранне за фінансавыя піраміды і іншыя падобныя махлярствы з'явіцца яшчэ не хутка: "Трэба мяняць заканадаўства, а гэта доўгі працэс. Але гэтым спецыялісты ўжо займаюцца".

Сяргей КУРКАЧ, Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Поўную версію "прамой лініі" аб усіх пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Надзеі Андрэеўны Ермаковай чытайце ў бліжэйшых нумарах "Звязды".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны грамадзянін павінен мець магчымасць абсалютна любы плацеж зрабіць безнаяўна... Аб гэтым учора падчас "прамой лініі" ў нашай газеце заявіла Надзея...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика