Наркотыкі на Маладзечаншчыне. Трэба дапамога
23.09.2012
—
Новости Общества
|
Маладзечанскі РАУС высветліў, што, як і раней, у нашым рэгіёне пераважаюць наркатычныя сродкі расліннага паходжання. Гэта марыхуана, мак і макавая саломка. Дзесяць жыхароў Маладзечаншчыны ўжо былі раней асуджаныя за незаконныя дзеянні ў абароце наркотыкаў. Дзевяць з іх – за распаўсюджанне. На практыцы атрымліваецца, што людзі вырошчваюць летам той жа мак ці каноплі, збіраюць іх, а потым прадаюць восенню і зімой наркаманам. Гэтыя так званыя “бізнесмены” кожны раз прыдумваюць новыя спосабы і вырошчвання наркотыкаў, і канспірацыі. Людзі, якія зарабляюць грошы такім чынам, жывуць пераважна на Валожыншчыне. А таксама ў пасёлку Бярэзінскае і вёсках Гарадзілава, Белыя, Дземяшы і Парэчча. Менавіта таму Маладзечанскі РАУС звяртаецца да жыхароў, якім неабыякавая будучыня іх дзяцей ці знаёмых, і просіць ананімна паведаміць інфармацыю пра людзей, якія распаўсюджваюць наркотыкі. Звяртайцеся па тэлефонах: (80176)703028, (8029)7733915, (8044)7863135. Ананімнасць гарантуецца. Без дапамогі жыхароў нашай краіны немагчыма перамагчы ў барацьбе з наркотыкамі. Людзі павінны ўсвядоміць, што наркаманія квітнее і што з ёй трэба змагацца. Адным міліцыянерам не справіцца з гэтай праблемай. Дзмітры СУХОЦКІ, начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маладзечанскага РАУС. Фота wikidigger.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі РАУС высветліў, што, як і раней, у нашым рэгіёне пераважаюць наркатычныя сродкі расліннага паходжання. Гэта марыхуана, мак і макавая саломка. |
|