"Маё жыццё без газеты стане зусім не цікавым". 21.by

"Маё жыццё без газеты стане зусім не цікавым"

26.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ліст...

"Добры дзень, шаноўная "Звязда"! З вялікай просьбай да цябе звяртаецца пастаянная чытачка. 64 гады я рэгулярна падпісвалася на сваю любімую газету, на "Звязду", а вось зараз, мусіць, прыйдзецца з ёй расстацца. Атрымала пенсію, але ж купіла дроў, заплаціла за газавы балон, за святло, тэлефон. Грошы засталіся толькі на прадукты, якія цяпер, на вялікі жаль, зусім не танныя. Да таго ж свайго ў мяне анічога няма, апроч бульбы. Значыць, трэба купляць і заставацца без падпіскі на чацвёрты квартал.

Я — пенсіянерка, інвалід другой групы. Даходаў ніякіх не маю, фізічна працаваць не магу. Мне 85 гадоў. Жыву ў вёсцы, адна. Так што газету я вельмі чакаю, чытаю, і без яе маё жыццё стане зусім не цікавым.

Спадзяюся, што вы зразумееце мяне і не адмовіце. Загадзя ўдзячна.

П.М., Мядзельскі раён

...І каментарый

Пад гэтым пісьмом, ну вядома ж, ёсць подпіс, ёсць поўны зваротны адрас. І рэдакцыя (не маючы магчымасцяў дапамагчы), гатова паведаміць іх чалавеку (свет не без добрых людзей, праўда?), які захоча і зможа аформіць падпіску не толькі сабе...

Чым, вядома ж, парадуе нашу адданую чытачку, зробіць яе (і сваё) жыццё цікавейшым. Тэлефануйце 287 18 64.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Добры дзень, шаноўная "Звязда"! З вялікай просьбай да цябе звяртаецца пастаянная чытачка. 64 гады я рэгулярна падпісвалася на сваю любімую газету, на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика