"Галубка" названа лепшай. З "Сімпатыяй". 21.by

"Галубка" названа лепшай. З "Сімпатыяй"

26.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшымі беларускімі таварамі на рынку Расійскай Федэрацыі прызнана прадукцыя 9 прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам". Гэта стала вядома па выніках аднайменнага штогадовага конкурсу, які праводзіць Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Сёлета яго лаўрэатамі ў намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва" і стала прадукцыя 8 прадпрыемстваў канцэрна (тканіна "Гарант" для спецадзення вытворчасці ААТ "Магатэкс" стала лепшай у намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння"). Звання лепшых тавараў удастоены, напрыклад, калекцыя трыкатажных вырабаў для дзяўчынак вытворчасці ААТ "Світанак" з Жодзіна, трыкатажная калекцыя жаночых піжам і начных кашуль "Сімпатыя" ААТ "Купалінка", курткі для дзяцей ад "Світанка" з Оршы. Лепшымі таксама названы пасцельная бялізна з бавоўны для дзяцей і дарослых вытворчасці Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання, мужчынскія чаравікі з верхам з натуральнай скуры клеявога метаду мацавання ад "Белвеста", сталовы сервіз "Галубка" з 36 прадметаў вытворчасці ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод" і іншыя.

Нагадаем, што мэта конкурсу — стымуляванне вытворчасці высакаякаснай канкурэнтаздольнай айчыннай прадукцыі, стварэнне высокай рэпутацыі айчынных таваравытворцаў на расійскім рынку. Да разгляду на конкурс прымаюцца тавары пры ўмове іх пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю цягам не менш аднаго года.

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшымі беларускімі таварамі на рынку Расійскай Федэрацыі прызнана прадукцыя 9 прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам". Гэта стала вядома па выніках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика