Паляванне на капытных. А хутка — і на зайца. 21.by

Паляванне на капытных. А хутка — і на зайца

02.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 кастрычніка ў краіне распачалося загоннае паляванне на капытных. Здабываць лася, высакароднага і плямістага аленя, дзіка, еўрапейскіх казулю і лань такім спосабам можна будзе да 30 снежня.

— Да здабычы дазволены жывёлы любога полу і ўзросту. Дазваляецца зброевы спосаб палявання. У светлы час сутак можна паляваць загонам і з сабакамі, з засады і з падыходу — цягам сутак, — нагадалі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Для палявання на лася, аленя, лань, плямістага аленя, дарослага дзіка старэй за два гады дазваляецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 000 Дж і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў. Для казулі і маладняку дзіка да двух гадоў — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1 500 Дж і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў і патронаў з карцеччу дыяметрам 6,5 міліметра і больш. Пароды паляўнічых сабак вызначаюцца па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

З першай суботы кастрычніка па апошнюю нядзелю месяца ў светлы час сутак паляваць таксама можна будзе на зайца-беляка і зайца-русака. Для гэтага дазволены бяззброевы спосаб палявання з хартамі і лоўчымі птушкамі, а таксама зброевы — з гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем патронаў з дробам. Пры гэтым дазваляецца паляваць з паляўнічымі сабакамі. Гэта павінны быць ганчакі, якія маюць палявы дыплом па зайцы і (ці) лісе.

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 кастрычніка ў краіне распачалося загоннае паляванне на капытных. Здабываць лася, высакароднага і плямістага аленя, дзіка, еўрапейскіх казулю і лань такім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика