"Праз аўкцыён мы найперш вызначылі попыт". 21.by

"Праз аўкцыён мы найперш вызначылі попыт"

02.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 250 лотаў, якія агулам ад усіх абласцей былі выстаўлены на першым аўкцыёне па продажы разавых дазволаў на здабычу той ці іншай паляўнічай жывёлы ў рамках правядзення міжнароднай спецыялізаванай выставы "Паляванне і рыбалоўства. Восень-2012", былі рэалізаваныя толькі 18. Тым не менш, каментуючы па просьбе журналіста "Звязды" вынікі гэтага мерапрыемства, першы намеснік старшыні праўлення "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў" Мікалай Бамбіза ацаніў іх як нармальныя.

— Пры дапамозе гэтага аўкцыёна мы найперш вызначылі попыт, — сказаў, у прыватнасці, Мікалай Мікалаевіч. — Не бачу ніякай праблемы ў тым, што было рэалізавана толькі 18 лотаў. Гэта засведчыла, што паляўнічыя ідуць іншым шляхам.

— Калі ласка, патлумачце — якім канкрэтна?

— Паслуга па продажы разавых дазволаў на здабычу паляўнічых жывёл запатрабавана. І яна добра аказваецца паляўнічым на месцах.

— Няўжо тыя ж мінчане так актыўна выязджаюць туды?

— ...Акрамя таго, у краіне ёсць прадпрыемства, якое аказвае такога кшталту паслугі.

— Ці можаце агучыць рэкорды аўкцыёна, які прайшоў? Якім вам бачыцца яго далейшы лёс?

— Паколькі гэта першае мерапрыемства такога роду, рэкордамі можна лічыць абсалютна ўсё. Калі цікавяць найбольш грошы, за 18 лотаў было атрымана агулам 50 мільёнаў рублёў. Пераважна тут адзначылася Мінская вобласць. Калі гаварыць пра лёс аўкцыёна, дык будзем і надалей прапаноўваць... Калі? Думаем, наступнай вясной.

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 250 лотаў, якія агулам ад усіх абласцей былі выстаўлены на першым аўкцыёне па продажы разавых дазволаў на здабычу той ці іншай паляўнічай жывёлы ў рамках...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика