Зрабіць жыццё маляўнічым
02.10.2012
—
Новости Общества
|
У Мінску прайшоў фестываль 3D-малюнкаў "Вакол свету за 8 гадзін" па стрыт-арце. Такое мерапрыемства ў нашай краіне ладзілася ўпершыню. Восем каманд на працягу васьмі гадзін стваралі аб'ёмныя малюнкі на тратуарнай плітцы ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага. Створаныя шэдэўры павінны былі перанесці ўсіх прысутных у Лондан, Парыж, Нью-Ёрк, Шанхай і іншыя гарады свету. Навіна аб мерапрыемстве не пакінула абыякавымі аматараў жывапісу і прыхільнікаў сучаснай культуры. Тут можна было не толькі атрымаць нейкі новы вопыт як мастаку, але і пазнаёміцца з новымі людзьмі, зрабіць некалькі памятных фатаграфій аб гэтым дні, увекавечыўшы 3D-малюнкі. Самае цікавае, што кожнаму, хто прыйшоў на фэст, была прадастаўлена магчымасць выказаць уласнае меркаванне, прагаласаваўшы за ўпадабаную карціну. Фестываль больш нагадваў сяброўскую сустрэчу, а не суперніцтва за месца фаварыта. Вядома, аб'ёмныя малюнкі — адносна новы кірунак стрыт-арту, таму сярод удзельнікаў былі і тыя, хто ўпершыню быў задзейнічаны ў падобным мерапрыемстве. Для іх гэта быў першы падобны вопыт. Вельмі пашанцавала з надвор'ем, хаця многія і былі не задаволены... яркім сонцам, якое перашкаджала ўспрыманню 3D-карцін. Гісторыя вулічнага мастацтва бярэ пачатак з другой паловы 1970-х. Сёння стрыт-арт — не проста неразборлівыя абстракцыі на вуліцах горада, а сапраўдныя творы мастацтва, якія ўпрыгожваюць шэрыя вуліцы гарадоў па ўсім свеце. Дзякуючы развіццю малюнка, новых тэхналогій і фантазіі мастакоў увесь свет напоўніўся яркасцю 3D-малюнкаў, якія нібы пераносяць гледача ў іншы свет. Вядома, такія карціны не даўгавечныя. Некаторыя з іх малююць крэйдай, некаторыя — фарбамі з балончыкаў. У нашай краіне гэты від мастацтва з'явіўся адносна нядаўна. Прайшоўшы фестываль, здаецца, і ёсць той самы першы крок для развіцця гэтага кірунку. Хто ведае, магчыма дзякуючы яму мы перастанем бачыць на будынках гарадоў незразумелыя надпісы графіці, якія ўсё роўна сатруць дворнікі... Ганна БУРАК. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прайшоў фестываль 3D-малюнкаў "Вакол свету за 8 гадзін" па стрыт-арце. Такое мерапрыемства ў нашай краіне ладзілася ўпершыню. Восем каманд на працягу... |
|