Смяротна небяспечная сліна
02.10.2012
—
Новости Общества
|
За 8 месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага колькасць захворванняў на шаленства жывёл знізілася ў нашай краіне з 999 да 303 выпадкаў. Важная роля належыць рабоце спецыялістаў органаў дзяржаўнага санітарнага і ветэрынарнага наглядаў. Як паведамляюць у аддзяленні асабліва небяспечных інфекцый Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у выніку кантакту з хворымі на шаленства жывёламі ў арганізацыі аховы здароўя звярнулася 356 чалавек, што практычна ў два разы менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Часцей за ўсё па меддапамогу звярталіся пацярпелыя ад сабак і катоў. За 6 месяцаў зарэгістравана 11 выпадкаў масавага кантакту людзей з хворымі на шаленства жывёламі, у выніку чаго пацярпелі 74 чалавекі. Шаленства застаецца сур'ёзнай і, на жаль, нявырашанай праблемай у свеце. Размова ідзе аб інфекцыйным вірусным захворванні, якое перадаецца іншым жывёлам (заражацца могуць лісіца, янотападобны сабака, ваўкі, сабакі і каты, буйная рагатая скаціна, коні і іншыя траваедныя жывёлы) і людзям пры кантакце са слінай інфіцыраваных жывёл. Першыя сімптомы могуць праяўляцца свербам і болем па ходзе нерваў у месцы пашкоджанай у выніку ўкусу скуры. Хвароба хутка прагрэсуе і пагражае гібеллю ад спынення дыхання і сардэчна-сасудзістай дзейнасці. Каб абараніцца ад шаленства неабходна... штогод паказваць сабак і катоў ветэрынару для правядзення прафілактычных прышчэпак супраць шаленства. у выпадку змянення паводзін жывёлы звярнуцца да ветспецыяліста для назірання або высвятлення прычыны смерці. не дазваляць дзецям кантактаваць з безнагляднымі жывёламі. нагадаць дзіцяці аб неабходнасці расказваць пра нязначныя пашкоджанні, нанесеныя жывёламі. паказаць ветурачу падабраную дзікую ці безнаглядную жывёлу. не браць жывёлу "на летні дачны сезон", паколькі, выкідваючы яе пасля, вы павялічваеце тым самым колькасць безнаглядных жывёл і павышаеце рызыку ўзнікнення шаленства ў гэтым рэгіёне. устанавіць за жывёлай, якая пакусала або падрапала, 10-дзённае назіранне. прыняць меры засцярогі пры з'яўленні дзікай жывёлы на падворках сельскай мясцовасці (здаровая дзікая жывёла, як правіла, пазбягае сустрэчы з чалавекам). нават пры кантакце са знешне здаровай жывёлай неабходна на працягу 15 хвілін прамыць рану вадой з мылам, апрацаваць яе край 5-працэнтнай настойкай ёду і тэрмінова звярнуцца ў медустанову. правесці імунізацыю супраць шаленства як мага хутчэй. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 8 месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага колькасць захворванняў на шаленства жывёл знізілася ў нашай краіне з 999 да 303 выпадкаў. Важная... |
|