На якім фундаменце пабудуем эканоміку развіцця. 21.by

На якім фундаменце пабудуем эканоміку развіцця

05.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Варта ініцыяваць сем стваральных рэвалюцый

"Звязда" ўжо пісала, што еўразійская інтэграцыя будзе мець поспех толькі тады, калі яна будзе грунтавацца на праектным прынцыпе — рэалізацыі такіх праектаў развіцця, якія будуць ствараць новую якасць жыцця на ўсёй еўразійскай прасторы.

Сёння можна канстатаваць поўную адсутнасць такіх праектаў. Адной са спробаў напоўніць еўразійскую інтэграцыю праектным зместам стаў даклад "Новая вялікая краіна. Еўразійскі саюз — адзіная цывілізацыя, шмат дзяржаў", падрыхтаваны міжнародным грамадскім Рухам развіцця пад кіраўніцтвам Юрыя Крупнова сумесна з Інстытутам дэмаграфіі, міграцыі і рэгіянальнага развіцця. Асноўныя палажэнні гэтага даклада заслугоўваюць увагі.

Сёння глабальныя дэмаграфічныя працэсы ідуць у кірунку ўтварэння мільярдных сусветных цывілізацый, якія і будуць з сярэдзіны стагоддзя вызначаць сусветную палітыку і эканоміку. На фоне мільярдных Паўночнай Амерыкі і бера-амерыканскай цывілізацыі Лацінскай Амерыкі, не кажучы ўжо пра Кітай і Індыю, і нават паўмільярднага Еўрасаюза няпоўныя трыста мільёнаў насельніцтва СНД, размеркаваныя паміж больш чым дзясяткам адасобленых дзяржаў, будуць выглядаць прызнаннем у адмове ад раўнапраўнага ўдзелу ў сусветным быцці.

Каб не апынуцца на задворках сусветнай гісторыі, краінам СНД прапануецца здзейсніць еўразійскую інтэграцыйную рэвалюцыю. Мэта якой — вярнуць годнасць і магчымасці для развіцця, як асабістага, так і грамадскага, не толькі ўсім былым рэспублікам СССР, але і зрабіць такую задачу агульнай для чалавецтва. У метадалагічным плане формула еўразійскай інтэграцыі выглядае наступным чынам: аднавіць цывілізацыйнае адзінства без страты нацыянальных суверэнітэтаў праз стварэнне новай сумеснай эканомікі развіцця. Таму ў падмурак еўразійскай інтэграцыйнай рэвалюцыі закладзены прынцып сумеснага развіцця (суразвіцця), які азначае, што інтэграцыя дзвюх або большай колькасці краін павінна ажыццяўляцца за кошт рэалізацыі агульных для іх праектаў сумеснага развіцця і стварэння новага грамадскага багацця і зверхкошту, а не на падставе пераразмеркавання існуючых актываў або наяўных даброт і крыніц багацця.

Акрамя арганізацыі на постсавецкай прасторы інстытутаў свабоднага эканамічнага ўзаемадзеяння (Зоны свабоднага гандлю, Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы, адзінай разліковай валюты і інш.), галоўным кірункам еўразійскай інтэграцыі павінна стаць стварэнне новай эканомікі — эканомікі развіцця, якая б забяспечвала сусветную якасць жыцця на ўсёй еўразійскай прасторы.

Эканоміка развіцця будуецца на разуменні таго, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі асноўнае грамадскае багацце будзе набывацца за кошт распрацоўкі і тыражыравання фундаментальных тэхналогій — тых формаў зносін і арганізацыі масавай дзейнасці, у аснове якіх ляжаць новыя фізічныя прынцыпы і стылі жыцця, што кардынальна змяняюць эфектыўнасць працы.

Ключом да эканомікі развіцця і стварэння фундаментальных тэхналогій з'яўляецца фундаментальная навука і працуючыя ў ёй навукоўцы — найважнейшы капітал дзяржаў еўразійскай прасторы, які дастаўся ў спадчыну ад Савецкага Саюза.

Механізмам стварэння такой вытворчасці стане ініцыіяванне на еўразійскай прасторы адначасова сямі стваральных рэвалюцый: прамыслова-тэхналагічнай, горадабудаўнічай, энергетычнай, антрапалагічнай, дэмаграфічнай, далёкаўсходняй і ўласна еўразійскай інтэграцыі. Гэтыя рэвалюцыі будуць падмацаваны сотняй праектаў сумеснага развіцця і тысячай стратэгічных інвестыцыйных праектаў, рэалізацыя якіх запатрабуе пераход да ўзгодненага стратэгічнага планавання — свайго роду Еўразійскага "дзяржплану", які б мэтанакіравана праектаваў і прасоўваў сетку з прыкладна 100 кластараў прамысловага развіцця і інфраструктур новага пакалення, якія ахопліваюць усю еўразійскую прастору і забяспечваюць пераход саюзнай еўразійскай эканомікі да сёмага тэхналагічнага ўкладу.

У цэлым можна вылучыць чатыры тыпы праектаў сумеснага развіцця: інфраструктурныя, якія забяспечваюць новыя магчымасці для гаспадарчай дзейнасці ўсіх тыпаў; індустрыяльныя, у рамках якіх аднаўляюцца наяўныя або арганізуюцца новыя індустрыі; этнагаспадарчыя, якія адлюстроўваюць спецыфіку тэрыторый і патрабаванні экалагічнай бяспекі; і сацыяльна-антрапалагічныя, якія ўзмацняюць чалавечы і прафесійна-кадравы патэнцыял еўразійскай прасторы.

Для інфраструктурнага развіцця прапануецца пяць асобных кірункаў і адпаведныя ім новыя інтэграцыйныя макрарэгіёны:

першы — інтэграцыя з краінамі Цэнтральнай Азіі пры накіраванасці на інтэнсіўнае супрацоўніцтва з Афганістанам, Пакістанам і Іранам — макрарэгіён "Новы Сярэдні Усход";

другі — інтэграцыя з каўказскімі рэспублікамі ў рамках праекта "Вялікі Каўказ", што прадугледжвае фарміраванне зоны стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця на аснове сумесных намаганняў Расіі, усіх постсавецкіх каўказскіх дзяржаў, а таксама Ірана і Турцыі;

трэці — інтэграцыя з Украінай у бліжэйшай будучыні — на прагматычнай аснове, зыходзячы з інтарэсаў навукова-тэхналагічнай і прамысловай кааперацыі, з апорай на новае машынабудаванне (перш за ўсё авіяцыю, касманаўтыку, а таксама электроніку і прыборабудаванне) і будаўніцтва на гэтай аснове сумеснымі намаганнямі Расіі, Беларусі, Украіны і шэрагу ўсходнееўрапейскіх і прыбалтыйскіх краін Еўрасаюза макрарэгіёна "Новая Цэнтральная Еўропа";

чацвёрты — інтэграцыя з Беларуссю, будаўніцтва і развіццё Саюзнай дзяржавы як мадэльнай платформы для еўразійскай інтэграцыі і функцыянальнага цэнтра (Полацк) Новай Цэнтральнай Еўропы;

пяты — інтэграцыя з Манголіяй з улікам задач фарміравання расійскага цэнтра сусветнага развіцця на расійскім Далёкім Усходзе, забеспячэння паўнавартаснай прысутнасці Расіі і ўсяго Еўразійскага саюза ў Паўночна-Усходняй Азіі і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Трэба адзначыць, што Еўразійская інтэграцыйная рэвалюцыя прадугледжвае асваенне і пераасваенне ўсёй каласальнай еўразійская прасторы памерам з шостую частку сушы на зямным шары. Трэба будзе забудаваць гэтую прастору інфраструктурамі новага пакалення, сумесна выйсці да наступнага тэхналагічнага ўкладу, стварыць сістэму новых індустрый і галін, ажыццявіць праз праекты сумеснага развіцця небывалую дзейнасную кааперацыю з плануемымі эфектамі сусветнага развіцця. І відавочна, што без удзелу ў гэтым працэсе інтэлектуальнага патэнцыялу грамадстваў еўразійскай прасторы (перш за ўсё — маладога пакалення) гэта — невыканальная задача. Таму прыярытэтную ролю ў працэсах еўразійскай інтэграцыі павінна адыгрываць культурнае, гуманітарнае, адукацыйнае, навукова-тэхнічнае і навукова-акадэмічнае супрацоўніцтва.

Арсеній СІВІЦКІ, палітычны аналітык, магістрант факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Варта ініцыяваць сем стваральных рэвалюцый "Звязда" ўжо пісала, што еўразійская інтэграцыя будзе мець поспех толькі тады, калі яна будзе грунтавацца на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика