Работніца “Дываноў Брэста” сядзіць без працы праз пазыкі фабрыкі. 21.by

Работніца “Дываноў Брэста” сядзіць без працы праз пазыкі фабрыкі

05.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 кастрычніка, Міжнародны Дзень барацьбы за годныя ўмовы працы Ніна Дакала правядзе ў напісанні скаргаў.

“Была на прыёме ў дырэктара . Сказала яму: “Калі Вы хочаце, каб я маўчала, дык дайце мне працу. Я галодная”.  Ён адказвае: “Вы працаваць не будзеце”. Я ў адказ: “Спакойнага жыцця Вам не будзе. Я для Вас адрэналінчык. Кроў у жылах Вам буду ганяць”.  Кажу, што калі сяджу дома, дык пішу, бо ў мяне свабода дзеянняў. Дырэктар на гэта: кастрычнік не буду цалкам працаваць, а ў лістападзе невядома. Да 20-га, я так зразумела, працы не будзе”, — распавяла жанчына.

Са словаў Ніны Дакала, інжынерна-тэхнічныя работнікі працуюць поўны тыдзень. Паколькі прадукцыя не выпускаецца, то, напэўна, ім плацяць з грошай, атрыманых за арэнду памяшканняў.

У Ніны Дакала на ўтрыманні непаўналетняя дачка. Як сказала жанчына, каб заплаціць камунальныя выдаткі, яна карыстаецца фінансавай дапамогай састарэлай маці.

Нагадаем, адкрытаму акцыянернаму таварыству  “Дываны Брэста” увесну за няўплату адключылі электраэнергію. Летам рабочыя амаль не працавалі. Прадпрыемства не атрымала чаканага крэдытавання  і працягвае працаваць у рэжыме частковай занятасці калектыву.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 кастрычніка, Міжнародны Дзень барацьбы за годныя ўмовы працы Ніна Дакала правядзе ў напісанні скаргаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика