Замежныя студэнты ў Мінску: "Вы павінны мяне тут трымаць"
17.10.2012 20:02
—
Новости Общества
|
Замежныя студэнты ў Мінску: "Вы павінны мяне тут трымаць" Вачыма студэнткі-беларускі.
Дзе можна ўбачыць шмат замежнікаў у адным месцы? Безумоўна, у любым дзяржаўным універсітэце нашай краіны. Туркмены, кітайцы, таджыкі, ліванцы і нават нігерыйцы — на любы густ. Паўстае пытанне: чаму яны выбралі менавіта Беларусь? Пра гэта я падумала, калі да мяне ў групу прыйшлі вучыцца чатыры туркмены і адзін кітаец. Як высветлілася потым, па веды сюды мала хто прыязджае. Многія не разумеюць расійскай мовы, а калі разумеюць, то "прыкідваюцца", каб іх не чапалі. Многія студэнты-замежнікі выкарыстоўваюць лозунг "Я вам плачу грошы — вы павінныя мяне тут трымаць", а галоўнае, што і выкладчыкі з гэтым згодныя, таму заўсёды лёгка ставяць у залікоўку 4 балы і кажуць: "Усё, ідзі". Таму і на пары такія студэнты не ходзяць, а каб было менш пропускаў, практыкуюць "замену пераменных" — на заняткі ў пачатку семестра можа прыйсці сябра ці "брат", каб выкладчык не думаў, што студэнт адсутнічае. Некаторыя выкладчыкі спрабуюць зацікавіць замежнікаў, даюць заданні (расказаць пра бухгалтарскі ўлік у Туркменіі, падатковую сістэму Кітая), але яны ўсё роўна ніколі не выступаюць перад аўдыторыяй. Асноўнае, дзе могуць праявіць сябе такія студэнты, — спартыўныя мерапрыемствы. Так і атрымліваецца: вышэйшая адукацыя ёсць, і для гэтага не трэба нічога, акрамя грошай і хітрасці, таму і не даводзіцца сур’ёзна ўспрымаць іх словы пра тое, што яны прыехалі ў Беларусь, каб атрымаць якасную адукацыю ці што ў іх краінах дрэнна вучаць. Не, безумоўна, нехта прыязджае і па адукацыю. Але многім замежнікам раілі паступаць сюды сябры, якія скончылі беларускія ВНУ, менавіта таму, што танна. Бо ў параўнанні з еўрапейскімі цэнамі на адукацыю беларускія значна меншыя. Карыстаюцца "таннай" адукацыяй нават каралі. Было некалькі афрыканскіх, якія вельмі абуральна сябе паводзілі і частка якіх хутка вярнулася дахаты. Немалаважную ролю ў выбары замежнікаў адыгрывае расійская мова. У Туркменіі шмат моладзі, якая вучылася ў расійскіх школах. Яны не разумеюць туркменскай і вымушаныя паступаць у краіны, дзе выкладанне вядзецца па-расійску. Таму і выбіраюць звычайна паміж Расіяй і Беларуссю. Калі я спытала свайго аднагрупніка, чаму ён выбраў Мінск, а не Маскву, то была ўражаная яго адказам: "Бо тут не забіваюць!". Гэта можна зразумець. Сапраўды, у Беларусі для такіх студэнтаў вельмі спрыяльныя ўмовы: тут яны, можна сказаць, у бяспецы, тут дакладна заселяць у інтэрнат, выкладчыкі будуць закрываць вочы на непаспяховасць. Дый з універсітэта амаль не выключаюць, бо яны плацяць значна больш, чым беларусы. Але часта яны паводзяць сябе вульгарна, быццам ім усё дазволена. Ці варта трымаць такіх студэнтаў? З эканамічнага пункту гледжання — так. Але на прэстыж беларускай адукацыі гэта не працуе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вачыма студэнткі-беларускі. |
|