Запрашэнне на вяселле
20.10.2012
—
Новости Общества
|
А тут прыспеў час жаніцца. На вяселле найперш рашылі запрасіць усіх родзічаў, каб не крыўдзіліся, што абышлі ўвагай. І вось ідзе гэты хлопец пасярод вуліцы да дзядзькавай хаты — далей ад платоў, каб сабака які не выскачыў. Спыніўся ды гукае цераз плот: — Дзядзька! Го, дзядзька! — Чаго табе, га? — пытае той. — Ваш сабака дома? — Не, збег некуды. А што? — Ну, то добра. Бацька прасіў і я прашу, каб на вяселле прыйшоў! — пракрычаў дзяцюк і пакіраваўся далей. — Добра! — адгукнуўся дзядзька са смехам. — Як прыбяжыць, скажу! Пятро БУРСЕВІЧ г. Слонім
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А тут прыспеў час жаніцца. На вяселле найперш рашылі запрасіць усіх родзічаў, каб не крыўдзіліся, што абышлі ўвагай.І вось ідзе гэты хлопец пасярод вуліцы да...
|
|